Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кале́ґіюм (ад па-лацінску: collegium — «таварыства», «садружнасьць») — закрытая сярэдняя, радзей вышэйшая навучальная ўстанова ў XVI—XIX стагодзьдзях. Адкрывалі калеґіюмы пераважна езуіты. Лічыліся сьвецкімі, аднак сыстэма навучаньня была падпарадкавана этыцы ордэну. Вывучаліся: тэалёґія, лацінская і ґрэцкая мовы, літаратура, ґеаграфія, гісторыя, сем вольных мастацтваў і інш. Адукацыя была бясплатнай і даступнай для прадстаўнікоў іншых канфэсіяў. Поўны калеґіюм уключаў 5—6-гадовы курс сярэдняй школы (ніжэйшае і вышэйшае аддзяленьні), 3-гадовы курс філязофіі, 4-гадовы — тэалёґіі.
Калеґіюм уяўляў сабой комплекс разнастайных рознапавярховых будынкаў, у т. л. мог уключаць школу, інтэрнат, касьцёл, капліцы, кляштар, службовыя памяшканьні і інш. Займаў значную тэрыторыю ў цэнтры населенага месца, меў унутраныя двары.
На Беларусі першы калеґіюмы адкрыты ў 1570 годзе ў Вільні (з 1579 году — Віленская акадэмія). Да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя іх было 16: у Полацку (з 1812 году — Полацкая езуіцкая акадэмія) і Пінску поўныя, у Нясьвіжы, Горадні, Мсьціславе, Наваградку, Воршы, Віцебску, Берасьці з курсам філязофіі, у Менску, Магілёве, Слоніме, Слуцку, Бабруйску і іншыя мелі статус сярэдніх навучальных установаў.
Акрамя езуіцкіх на Беларусі найбольшае распаўсюджаньне ў XVIII ст. атрымалі калеґіюмы ордэна піяраў. Існавалі ў Шчучыне, Зэльве, Расонах, Драгічыне, Віцебску і інш.
У 1773 годзе са скасаваньнем ордэну езуіцкія калеґіюмы перададзены Адукацыйнай камісіі. На беларускіх землях, якія ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі, праіснавалі да 1820 году. У пачатку 1830-х гадоў усе калеґіюмы рэарґанізаваны ў прыходзкія, павятовыя вучылішчы і ґімназіі або зачынены.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.