вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Калазу́бы[2] (па-расейску: Колозубы) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету.
Калазубы | |
трансьліт. Kalazuby | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Ружанскі |
Вышыня: | 175 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 183 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225152[1] |
СААТА: | 1256813041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′30″ пн. ш. 24°59′43″ у. д. |
± Калазубы |
Паводле легенды, некалі ў вёсцы была кузьня, дзе кавалі сельскагаспадарчы інвэнтар. Словы «кола» і «зубы» найбольш дакладна паказвалі на вёску з кузьняй, адгэтуль і пайшла назва вёскі.
За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3][4].
За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[5].
1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[6], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[7].
Сядзіба аддзяленьня «Маеўскае» ААТ «Ружаны-Агра». Малочна-таварны комплекс на 1100 галоваў буйной рагатай жывёлы, зернесушка, камбікормавы завод.
Дом культуры, крама, гатэль, сталоўка, паштовае аддзяленьне.
Аўтамабільныя дарогі Р44 Горадня — Ружаны — Івацэвічы і Н550 Бярэзьніца — Далкі — Калазубы[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.