ганаровае званьне Рэспублікі Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусі» — беларускае ганаровае званьне.
Ганаровае званьне прысвойваецца высокапрафэсійным артыстам, рэжысэрам, балетмайстрам, дырыгентам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якія працуюць у сфэры мастацтва дзесяць і больш гадоў, а артыстам балета з улікам спэцыфікі іх жанру — пяць і больш гадоў, — і стварылі высокамастацкія выявы, спэктаклі, кінафільмы, тэлеспэктаклі, тэлефільмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевізійныя і радыётворы, і якія атрымалі грамадзкае прызнаньне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.