From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэклярацыя аб абвяшчэньні незалежнасьці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі — дзяржаўны і палітычны акт аб аднаўленьні Беларускай ССР на асновах, вызначаных у Маніфэсьце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі 1 студзеня 1919 р. Прынятая 31 ліпеня 1920 р. на супольным пасяджэньні Менскага губэрнскага ВРК з шэрагам палітычных партыяў і прафсаюзных арганізацыяў Менскай губэрні.
Дэклярацыю падпісалі Вільгельм Кнорын, Аляксандар Чарвякоў і Іварс Сьмілга(lv) (ад КП(б)Літбел), Аляксандар Крыніцкі (прафсаюзныя арганзацыі Менскай губэрні), Усевалад Ігнатоўскі (Беларуская камуністычная арганізацыя), Арон Вайнштэйн (Бунд). Прадстаўнік Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (БПС-Р) А. Трафімаў адмовіўся падпісаць Дэклярацыю праз тое, што ў ёй не былі зафіксаваны патрабаваньні аб уключэньні ў склад Беларусі Віцебскай, Магілёўскай, Смаленскай губэрняў, аб абвяшчэньні беларускай мовы дзяржаўнай, аб стварэньні самастойнага беларускага войска і інш.
Прыняцьце Дэклярацыі было абумоўлена вызваленьнем Беларусі ад польскай акупацыі і фактычным скасаваньнем Літ-Бел ССР. У сувязі зь міжнародным становішчам (мірная дамова РСФСР зь Летувой 12 ліпеня 1920 р.; наступ Чырвонай Арміі на Варшаву і інш.) Дэклярацыя не акрэсьлівала граніц савецкай Беларусі. «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі, — гаварылася ў ёй, — вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларусяй і буржуазнымі дзяржавамі, якія прымыкаюць да яе». Паводле Дэклярацыі да скліканьня зьезду Саветаў БССР уся ўлада ў рэспубліцы перадавалася Вайскова-рэвалюцыйнаму камітэту БССР, адмяняліся ўсе законы і пастановы польскай акупацыйнай улады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.