From Wikipedia, the free encyclopedia
Дом купца Анташке́віча — помнік архітэктуры канца XVII ст. ў Магілёве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Ветранай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1]. З 1982 году тут працуе мэмарыяльны музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом купца Анташкевіча | |
Дом купца Анташкевіча | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′58″ пн. ш. 30°20′20″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата пабудовы | 1698 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 512Г000026 |
Дом купца Анташкевіча | |
Дом купца Анташкевіча на Вікісховішчы |
Мураваны дом Анташкевічаў (паводле іншых зьвестак, Аношкаў) у Магілёве збудавалі ў 1698 годзе.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1780 годзе ў доме спыняўся аўстрыйскі імпэратар Ёзэф II, які прыехаў на сустрэчу з маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II (пра гэта сьведчыць шыльда на будынку[2]).
У 1815 годзе ў будынку разьмясьціўся Магілёўскі шляхецкі сход.
У 1970-я гады праводзілася рэстаўрацыя помніка[3]. 24 сьнежня 1982 году тут адкрыўся мэмарыяльны музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.
У чэрвені 2013 году пачаўся капітальны рамонт будынка, які мусіў быў скончыцца ў сьнежні 2014 году[4]. 25 верасьня 2017 году Аляксандар Лукашэнка, які ў той час афіцыйна займаў пасаду прэзыдэнта Беларусі, падпісаў распараджэньне, паводле якога на завяршэньне капітальнага рамонту вылучылі звыш 598 тысячаў рублёў з «фонду прэзыдэнта па падтрымцы культуры і мастацтва»[5].
Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 3-павярховы з сутарэньнем будынак, накрыты ламаным дахам, трэці паверх — мансарда, надбудаваная ў час рэканструкцыі. Цэнтральная частка фасаду завяршаецца атыкам лучковага абрысу зь люкарнай у тымпане.
У цэнтры фасаду галоўны ўваход вылучаецца лучковай аркай, над якой невялікі балькон з мэталічнай ажурнай агароджай. Праём бальконных дзьвярэй афармляецца лучковым парталам. Фасады падзяляюцца лапаткамі, праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і падаконнымі нішамі. На галоўным фасадзе міжаконныя прасьценкі паміж вокнамі першага і другога паверхаў аздабляюцца філёнгамі. Пэрымэтрам пад дахам праходзіць шырокі прафіляваны карніз.
Унутраны плян зьменены. Першы паверх і сутарэньне перакрываюцца скляпеньнямі, другі паверх мае бэлькавыя перакрыцьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.