Домінік Собаслаі
вугорскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Домінік Собаслаі (па-вугорску: Dominik Szoboszlai; нар. 25 кастрычніка 2000 году) — вугорскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Вугоршчыны.
Домінік Собаслаі | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 кастрычніка 2000[1][2] (24 гады) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лівэрпул | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2018—2021 2021—2023 2023— |
Ліфэрынг Рэд Бул РБ Ляйпцыг Лівэрпул |
42 (16) 56 (16) 62 (12) 45 (4) |
Зборныя | ||
2019— | Вугоршчына | 51 (15) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
Клюбная
Гулец хутка быў запрыкмечаны скаўтамі, дзякуючы чаму трапіў у аўстрыйскі клюб «Ліфэрынг» у сэзоне 2017—2018 гадоў. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 21 ліпеня 2017 году ў матчы супраць «Капфэнбэргу». Першым голам адзначыўся 4 жніўня, улучыўшы мяч у браму «Бляў-Вайсу». Такі пачатак вымусіў зальцбурскі «Рэд Бул» падцягнуць футбаліста да свайго складу яшчэ цягам сэзону. 27 траўня 2018 году Собаслаі дэбютаваў у аўстрыйскай Бундэсьлізе ў матчы супраць сталічнай «Аўстрыі».
Наступны сэзон гулец абараняў колеры як «Ліфэрынгу», гэтак і «Рэд Булу», але зь цягам часу замацаваўся менавіта ў зальцбурскім клюбе. 17 верасьня 2019 году паўабаронца ўлучыў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў, пакрыўдзіўшы бэльгійскі «Генк». 10 чэрвеня 2020 году вугорац учыніў хет-трык у браму грацкага «Штурма»[3]. Паводле вынікаў сэзону 2019—2020 гадоў гулец, маючы на рахунку 9 галоў і 14 галявых перадачаў у матчах чэмпіянату, быў прызнаны найлепшым футбалістам сэзону[4]. 17 сьнежня 2020 году быў аб’яўлена аб пераходзе гульца ў нямецкі «РБ Ляйпцыг». З футбалістам быў узгоднены кантракт да чэрвеня 2025 году. Гэты трансфэр каштаваў немцам 20 мільёнаў эўра, што зрабіла Собаслаі найдаражэйшым праданым вугорцам у гісторыі. Гулец адразу замацаваўся ў асноўным складзе каманды, двойчы здабыўшы зь ёй Кубак Нямеччыны.
2 ліпеня 2023 году гулец падпісаў дамову зь «Лівэрпулам», узгодніўшы пяцігадовы кантракт. За пераход ангельцы мусілі выплаціць «РБ Ляйпцыг» 60 мільёнаў фунтаў[5][6]. Собаслаі стаў толькі трэцім вугорцам за ўсю гісторыю клюб[7]. 13 жніўня паўабаронца дэбютаваў у складзе новага клюбу ў стартавай гульні сэзону 2023—2024 гадоў, калі ягоная каманда згуляла ўнічыю з «Чэлсі» зь лікам 1:1[8]. 19 жніўня вугорац згуляў першую гульню на Энфілдзе ў матчы супраць «Борнмуту». 3 верасьня гулец забіў свой першы гол у кашулі ангельскага клюбу ў пераможнай гульні Прэм’ер-лігі супраць «Астан Вілы» (3:0). Хутка стаў ключавым футбалістам каманды, ствараючы найбольшую колькасьць галявых момантаў каманды. На пачатку 2024 году атрымаў пашкоджаньне, праз што прапусьціў частку сэзону.
Міжнародная

Собаслаі выклікаўся да складу зборных краіны розных узростаў. Пры гэтым гулец быў капітанам, як юнацкай, гэтак і юніёрскай зборных Вугоршчыны.
У чэрвені 2017 году атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Вугоршчыны на таварыскі матч супраць зборнай Расеі і адборачны матч чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Андоры[9], аднак на полі не зьяўляўся. Запачаткаваў выступы ў нацыянальнай камандзе 21 сакавіка 2019 году ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Славаччыны, выйшаўшы на замену на 54-й хвіліне замест Ласла Кляйнгайсьлера[10]. Свой першы гол забіў тым жа славакам з штрафнога ўдара.
Дасягненьні
«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2019, 2020, 2021
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.