вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзя́гілі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Слабадзкога сельсавету.
Дзягілі | |
трансьліт. Dziahili | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Слабадзкі |
Насельніцтва: | 177 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222392 |
СААТА: | 6240845019 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°55′26″ пн. ш. 27°5′15″ у. д. |
± Дзягілі |
У 1752 годзе маёнтак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Уваходзілі вёскі Дзягілі, Слабада, Кузьмічы і фальварак Гірвідава.
У 1868 годзе вёска Габской воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 19 двароў, 117 жыхароў. У 1904 годзе вёска Жосьнянскай воласьці Вілейскага павету, 244 жыхары. З 1900 працавала школа граматы. Побач з вёскай знаходзіліся аднайменныя фальварак і маёнтак, валоданьне Сальмановіча, 41 і 11 жыхароў.
З 1921 г. на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся вёска (41 двор, 212 жыхароў), засьценак (1 двор, 12 жыхароў), фальварак (2 двары, 31 жыхар) і 2 калёніі ў складзе гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва.
З 12.10.1940 году цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей. З 1946 года у вёсцы працавала хата-чытальня.
У 1949 створаны калгас імя Мічурына. З 1961 вёска — цэнтар калгасу імя Суворава, з 30.06.1992 г. — дапаможнай гаспадаркі «Дзягілі» Менскага маторнага завода.
Да 29 верасьня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Дзягільскага сельсавету[2].
На франтах Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 56 жыхароў. На ўшанаваньне іх памяці ў 1965 г. каля адміністрацыйнага будынку гаспадаркі пастаўлены абэліск.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.