Дзьмітры Турлін (нар. 8 верасьня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Дзьмітры Турлін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 верасьня 1985(1985-09-08)[1] (39 гадоў)
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005 Белшына 24 (0)
2006 Камунальнік[d] 23 (3)
2007—2008 Белшына 46 (6)
2009—2010 Дняпро Магілёў 36 (6)
2011—2012 Белшына 45 (2)
2013 Гарадзея 6 (0)
2013—2014 Хімік 28 (5)
2014—2015 Белшына 37 (4)
2016 Нафтан 3 (0)
2016—2019 Белшына 65 (8)
Закрыць

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец бабруйскага футболу, зь перапынкамі гуляў за «Белшыну». У 2009 годзе з магілёўскім «Дняпром» атрымаў бронзавы мэдаль чэмпіянату 2009 году, а на наступны год пасьпяхова гуляў у Лізе Эўропы. У студзені 2011 году вярнуўся у бабруйскі клюб. У лютым 2013 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[2]. У жніўні 2013 году пакінуў «Гарадзею»[3] і ў хуткім часе далучыўся да шацілавіцкага «Хіміка». У складзе «Хіміка» трывала гуляў у асноўным складзе. У ліпені 2014 году ў чарговы раз стаў гульцом «Белшыны»[4] і неўзабаве замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2015 году стаў пераважна выходзіць на замену, часам выкарыстоўваўся на пазыцыі нападніка.

У лютым 2016 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5], але ўжо празь месяц скасаваў кантракт з палешукамі і далучыўся да наваполацкага «Нафтану»[6]. Сэзон 2016 году распачаў у асноўным складзе «Нафтану», але хутка страціў месца ў старце і пачаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 году пакінуў «Нафтан»[7] і неўзабаве вярнуўся ў «Белшыну»[8], дзе замацаваўся ў асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць клюб ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2017 году падоўжыў кантракт з бабруйчанамі[9]. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўму, але ў траўні вярнуўся да шыхтаў і замацаваўся ў асноўным складзе.

У студзені 2019 зноў падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[10]. У сэзоне 2019 году зьяўляўся на полі эпізадычна, па заканчэньні сэзону завяршыў кар’еру.

Трэнэрская

У 2020 годзе ўвайшоў у трэнэрскі штаб «Белшыны», дзе працаваў да канца 2023 году.

Дасягненьні

  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...
КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Белшына2015Найвышэйшая ліга232
Нафтан2016Найвышэйшая ліга30
Белшына140
2017Першая ліга235
2018Першая ліга172
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.