бізнэсоўка ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Джыні Ромэці (па-ангельску: Ginni Rometty, нар. 29 ліпеня 1957) — амэрыканская кіраўніца вышэйшага зьвяна, бізнэс-лэдзі. Зараз яна займае крэсла прэзыдэнта, старшыні рады дырэктароў і генэральнага дырэктарка кампаніі IBM. Джыні стала першай жанчынай, якая заняла пост генэральнага дырэктара за ўсё гісторыю кампаніі[3][4][5]. Да таго як стаць прэзыдэнтам і генэральным дырэктарам у студзені 2012 году, Джыні ўпершыню далучылася да IBM у якасьці сыстэмнага інжынэра ў 1981 годзе[6], а затым узначаліла глябальныя продажы, аддзел маркетынгу і стратэгіі[7]. У 2002 годзе яна як кіраўнік аддзелу глябальных паслуг IBM, дапамагала IBM купіць ІТ-кансалтынгавы бізнэс PricewaterhouseCoopers[8], вядомы тым, што аб’ядноўваюць дзьве кампаніі[9]. З таго часу, як стала генэральным дырэктарам, яна засяродзілася на аналітыцы, воблачных вылічэньнях і кагнітыўных вылічальных сыстэмах[10].
Джыні Ромэці | |
анг. Virginia Marie Nicosia[1][2] | |
Ромэці на самым вядомым жаночым саміце, арганізаваным часопісам Fortune ў 2011 годзе | |
Род дзейнасьці | Прэзыдэнт і старшыня рады дырэктароў IBM |
---|---|
Дата нараджэньня | 29 ліпеня 1957 |
Месца нараджэньня | Чыкага, штат Іліной, ЗША |
Грамадзянства | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальніца, бізнэсвумэн, спэцыяліст у галіне інфарматыкі |
Месца працы | |
Сябра ў | Kappa Kappa Gamma[d] |
Узнагароды | |
Праца Ромэці на пасадзе генэральнага дырэктара IBM адзначана мноствам высокіх узнагародаў, у тым ліку «50 самых уплывовых людзей у сьвету» па вэрсіі Bloomberg[11], «50 самых магутных жанчынаў у бізнэсе» па вэрсіі часопісу Fortune, «20 найважнейшых людзей у галіне тэхналёгіяў» па вэрсіі часопісу Time і «50 лепшых жанчын Амэрыкі ў тэхніцы» па вэрсіі Forbes[6][12][13][14][15] . Акрамя ўзнагародаў, яе знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта кампаніі сустракаецца і з жорсткай крытыкай, зьвязанай з палітыкай бонусаў і кампэнсацыяў кіраўнікам, звальненьнямі пэрсаналу, аўтсорсінгам[16][17] і скарачэньнем даходаў кампаніі на працягу 24 кварталаў запар[18].
Джыні Ромэці нарадзілася 29 ліпеня 1957 году ў Чыкага, штат Іліной[5][19], названая Вірджынія Марыя Нікасія (па-ангельску: Virginia Marie Nicosia)[1][2]. Яе дзяцінства і юнацтва прайшло за межамі Чыкага, яна была старэйшай з чатырох дзяцей у італа-амэрыканскай сям’і, калі ёй было 15 гадоў, яе бацькі разыйшліся[20] і маці, каб пракарміць дзяцей, уладкавалася на некалькі працаў[19], Ромэці даглядала за малодшымі дзецьмі і домам[20].
У 1975 пачала слухайць лекцыі ў Паўночна-Заходнім унівэрсытэце Іліноя па стыпэндыі General Motors, дзе яна праходзіла стажыроўку. Ромэці была таксама ўдзельніца жаночай супольнасьці Kappa Kappa Gamma і стала ўрэшце рэшт старшынём гэтай арганізацыі. Яна скончыла з высокай адзнакай інжынэрна-прыкладную школу імя Робэрта Р. МакКорміка[19][21] ў Паўночна-Заходнім унівэрсытэце ў 1979 годзе, атрымала ступень бакаляўра ў галіне інфарматыкі і мікраэлектронікі. Таксама Джыні Ромэці атрымала доктарскія ступені ў Палітэхнічным інстытуце Рэнсэліра (2014)[22] і ў Паўночна-Заходнім ўнівэрсытэце (2015)[23].
Пасьля абароны дыплёму ў 1979 годзе Ромэці перайшла працаваць у Інстытут General Motors[21] у Флінце,[8] дзе яна адказвала за распрацоўку прыкладаньняў і сыстэмаў[6]. У 1981 годзе яна далучылася да IBM у якасьці сыстэмнага аналітыка[2] і сыстэмнага інжынэра ў Дэтроце[8][21]. Першыя 10 гадоў у IBM Джыні Ромэці правяла на тэхнічных пасадах. «Ню-Ёркс Таймз» піша, што яна даволі хутка перайшла на шэраг кіруючых пасадаў, дзе працавала з кліентамі ў сфэры страхаваньня, банкаўскіх справаў, тэлекамунікацыяў, вытворчасьці і аховы здароўя. У 1990-я працавала ў сфэры продажаў[8]. У 1991 далучылася да кансалтынгавай групы IBM[9][24].
Будучы генэральным мэнэджарам глябальнага падразьдзяленьня IBM па абслугоўваньні, ў 2002 годзе яна адстойвала інтэрэсы кампаніі[26] і дапамагла дамовіцца аб куплі кансалтынгавай фірмы PricewaterhouseCoopers за 3,5 мільярда даляраў.[8][14][24] Гэта набыцьцё стала «найбуйнейшым у гісторыі прафэсійных паслугаў»] і запусьціла IBM у сфэру паслугаў[14]. Працуючы старэйшым віцэ-прэзыдэнтам IBM Global Business Services[5][25], Ромэці атрымала "вялікі перапынак"ref name=FT/> у IBM, калі ёй было даручана аб’яднаць PricewaterhouseCoopers і яго кансультантаў з IBM[9]. У 2002 годзе Time уключыў яе ў свой глябальны сьпіс уплывовых кампаніяў 2002 году. З 2005 па 2009 гады яна была старэйшым віцэ-прэзыдэнтам у дэпартамэнце глябальных бізнэс-паслугаў у IBM, а ў ліпені 2005 году яна таксама стала старэйшым віцэ-прэзыдэнтам па карпаратыўных бізнэс-паслугах — IBM Global Services[6]. Акрамя іншых роляў, яна займала пасаду генэральнага мэнэджара IBM Global Services ў Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, а таксама генэральнага дырэктара сэктару міжнародных страхавых і фінансавых паслугаў IBM[6][25]. Яна таксама была кіраўніком партнэрам у IBM Business Consulting Services, Inc. і генэральным дырэктарам страхавой індустрыі[6]. Ромэці атрымала прэмію Карла Слоўна ў 2006 ад Асацыяцыі кансалтынгавых кампаніяў[6][25].
У 2007 годзе IBM абвясьціла пяцігадовы плян росту, які тычыцца росту выручкі і разьмеркаваньня капіталу, выкладзены Ромэці і іншымі кіраўнікамі IBM.[5][7][8][14]. Сярод іншых стратэгіяў «Дарожная мапа 2015 году» намеціла адыход IBM ад індустрыі апаратных сродкаў, каб засяродзіцца на такіх сфэрах бізнэсу, як праграмнае забесьпячэньне і паслугі[5][8][21][24]. Ромэці стала старэйшым віцэ-прэзыдэнтам і кіраўніком групы па продажах, маркетынгу і стратэгіі ў 2009 годзе, засяродзіўшыся на «хуткаразьваючымся аналітычным падразьдзяленьні» кампаніі[24]. У студзені 2009 году яна была прызначаная кіраўніком аддзела продажаў IBM, займаючы пасаду старэйшага віцэ-прэзыдэнта па глябальных продажах і дыстрыбуцыі да 2010 году[6]. За гэты час яна падштурхнула да стварэньня падразьдзяленьня IBM па разьвіцьці рынкаў, якое было створанае ў 2008 годзе, каб засяродзіцца на найбольш пэрспэктыўных рынках, такіх як Бразылія і Віетнам[6]. З 2010 па 2012 гады яна была старэйшым віцэ-прэзыдэнтам IBM, а з 2010 па 2012 гады — выканаўцай абавязкаў дырэктара IBM па продажах, маркетынгу і стратэгіі. У 2011 годзе CNN паведаміла, што ёй «прыпісваюць тое, што яна ўзначаліла стратэгію росту IBM, прыцягваючы кампанію да воблачных вылічэньняў і аналітыцы. Ромэці таксама стаяла ля стырна падрыхтоўкі Watson, гульнявога кампутара Jeopardy!, для яго камэрцыйнага выкарыстаньня».[26]
25 кастрычніка 2011 году IBM абвясьціла, хто стане наступным прэзыдэнтам і генэральным дырэктарам кампаніі[5][21], стаўшы дзявятым кіраўніком у яе гісторыі.[8][21] Яе роля ў якасьці першай жанчыны-кіраўніцы IBM атрымала розгалас у прэсе[3], у якім былы генэральны дырэктар Сэм Палмісано адказаў, што яе выбар у якасьці генэральнага дырэктара кампаніі "ня мае нічога агульнага з так званай прагрэсіўнай сацыяльнай палітыкай». Яна стала галоўным выканаўчым дырэктарам і прэзыдэнтам 1 студзеня 2012 году. Таксама прыняўшы на сябе дадатковую ролю старшыні IBM 1 кастрычніка 2012 году, калі Палмісано сышоў у адстаўку. З плянамі вывесьці IBM са стратных бізнэс-кірункаў ў 2014 годзе, яна склала партнэрскую дамову з Apple па распрацоўцы прыкладаньняў для карпаратыўных кліентаў IBM. Пазьней у тым жа годзе яна абвясьціла, што IBM стане партнэрам SAP па воблачных вылічэньнях і Twitter па аналітыцы дадзеных, а ў 2015 годзе яна таксама заключыла партнэрства з Box. У 2012-2015 гадах IBM выдаткавала 8,5 мільярдаў даляраў на набыцьцё каля 30 кампаніяў, а да 2016 году яна курыравала вылучэньне каля 7 мільярдаў даляраў на такія актывы, як вытворчасьць чыпаў[17].
У траўні 2017 году Austin Business паведаміла, што Ромэці пасьпяхова зрушыла IBM з «скарачаючыхся кірункаў бізнэсу, такіх як кампутары і праграмнае забесьпячэньне апэрацыйных сыстэмаў, у такія хуткарослыя вобласьці, як штучны інтэлект». 28 чэрвеня 2017 году яна была ўганарвана ўзнагародамі KPMG Inspire Greatness Award. У студзені 2018 году яна аб’явіла пра рост выручкі IBM у першым квартале 2018 году ў параўнаньні з 2012 годам, асабліва ў такіх галінах, як дадзеныя, блёкчэйн і воблачныя вылічэньні. Да 2018 году яна заявіла, што каля паловы з 9 043 патэнтаў IBM у 2017 годзе былі зьвязаныя з штучным інтэлектам, воблачнымі вылічэньнямі, кібэрбясьпекай, блёкчэйнам і квантавымі вылічэньнямі.[27][28][29]
Ромэці мае шлюб з Маркам Энтані Ромэці, ключавым інвэстарам кампаніі Bam Oil. У пары няма дзяцей. [30]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.