Джы́нсы (анг. jeans) — штаны з шчыльнай баваўнянай тканіны, з праклёпанымі стыкамі швоў на кішэнях. Упершыню выраблены ў 1853 г. Леві Страўсам у якасьці рабочага адзеньня для фэрмэраў, так званых Рэд-Нэкаў. Першапачаткова джынсы шылі з канаплянай парусіны італьянскай або францускай вытворчасьці. Менавіта дзякуючы гэтаму матэрыялу джынсы заваявалі славу выключна трывалага адзеньня.
Афарбаваны (анг. colored denim). Малочнага, сіняга і чорнага адценьня.
Безусадкавы (анг. pre-shrunk, sanforized). Крой, які ня сьсядзецца пасьля мыцьця.
Ботавы (анг. boot). Вольны крой з крыху пашыранымі ніжэй за калена нагавіцамі.
Бясплоцевы (анг. unisex). Для людзей усялякай плоці.
Грузавы (анг. cargo). З накладнымі кішэнямі.
Замыты (анг. washable, one wash). Крой, які не ліняе і не выціраецца.
Звужаны (анг. tapered). Завужаны ўнізе крой.
Звычайны (анг. regular). Прамы клясычны крой.
Лёгкі (анг. easy). Аблягальны крой, завужаны да шчыкалаткі.
Нагруднікавы (анг. bib). Грубы рабочы крой з камбінэзонам на шлейках.
Прасторны (анг. loose). Шырокі мешкаваты крой, у якім прахалодна ўлетку і цёпла ўзімку.
Расклёшаны (анг. bell bottom). Вузкі крой у сьцёгнах і расклюшаны ўнізе.
Роўны (анг. straight). Прамы крой па ўсёй даўжыні.
Традыцыйны (анг. traditional). Шчыльна аблягальны крой.
Ужываны (анг. second hand). Састараны.
Утульны (анг. comfort). Шырокі па ўсёй даўжыні.
Францускі (анг. French). Вузкі крой для жанчынаў[1].