From Wikipedia, the free encyclopedia
Джордж Гэрбэрт (па-ангельску: George Herbert, 3 красавіка 1593, Мантгомэры, Ўэльс — 1 сакавіка 1633, Бэмэртан, Ўілтшыр) — выбітны ангельскі паэт-мэтафізык, аўтар духоўнае лірыкі, англіканскі сьвятар.
Джордж Гэрбэрт | |
George Herbert | |
Джордж Гэрбэрт, рыціна Робэрта Ўайта 1674 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 красавіка 1593[1][2] |
Памёр | 1 сакавіка 1633[2] (39 гадоў) |
Бацькі | Рычард Гэрбэрт, лорд Чэрбэры[d][1][3] Магдален Гэрбэрт[d][1][3] |
Сужэнец | Джэйн Дэнвэрз[d][3] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, аратар, сьвятар |
Кірунак | мэтафізычная паэзія |
Жанр | барока |
Мовы | ангельская, грэцкая, лацінская |
[[::s:en:Author:George Herbert (1593–1633)|Творы]] ў Вікікрыніцах | |
Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям’і. Маці Магдалена была сяброўкай і апякункай Джона Дона, старэйшы брат Эдвард — буйным паэтам і філёзафам-дэістам. Бацька памёр, калі Джорджу было тры гады, пакінуўшы ўдаву зь дзесяцьцю дзецьмі[4].
Джордж навучаўся ў Вэстмінстарскай школе, пасьля ў кембрыдзкім Коледжы Тройцы (1609—1613). З 1618 выкладаў рыторыку ў Кембрыдзкім унівэрсытэце, у 1620—1628 быў грамадзкім аратарам унівэрсытэту. З 1624 — дэпутат парлямэнту. Ягонай кар’ерай апекаваўся Якаў I, пакуль не памёр. У 1627 памерла маці Гэрбэрта.
У 1630 Гэрбэрт стаў вясковым сьвятаром у парафіі Бэмэртану, за 75 міляў ад Лёндану, дзе правёў рэшту жыцьця. У 1633 скончыў кнігу вершаў «Храм». Ужо цяжка хворы, склаў таксама практычнае кіраўніцтва для сьвятароў. Памёр ад сухотаў, адпісаўшы рукапіс кнігі Храм Нікаласу Фэрэру, заснавальніку англіканскай рэлігійнай грамады ў Літл Гідынгу (Хантынгданшыр). Пасьля ягонай сьмерці кніга вытрымала 8 выданьняў.
Залічаны да ліку сьвятых англіканскае царквы, дзень памяці адзначаецца 27 лютага. Эвангельская лютаранская царква ў Амэрыцы адзначае ягоны дзень згодна з Календаром сьвятых 1 сакавіка.
Верш «Адкупленьне» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.