Дарувар

места ў Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дарувар

Дарувар (па-харвацку: Daruvar) — горад ў цэнтральнай Харватыі, Знаходзіцца ў Белаварска-Білагорскай жупаніі. У 2011 годзе — 11 633 жыхары.

Хуткія факты
Дарувар
харв. Daruvar
Thumb
Дата заснаваньня: 1771
Былыя назвы: Аква Балісае, Падбор’е, Топліце, Добракуче
Краіна: Харватыя
Жупанія: Белаварска-Білагорская
Мэр: Zvonko Cegledi
Плошча: 64 км²
Вышыня: 161 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 11 633 чал.
шчыльнасьць: 181,77 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +385 043
Паштовы індэкс: 43500
Нумарны знак: DA
Геаграфічныя каардынаты: 45°36′0″ пн. ш. 17°13′0″ у. д.
Дарувар на мапе Харватыі
Thumb
Дарувар
Дарувар
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.daruvar.hr/
Закрыць

Першая школа была заснаваная тут у 1856 годзе. У 1866 годзе пачала працаваць школа для кабет.

У горадзе дзейнічае касьцёл і Заля царства сьведкаў Еговы.

Гісторыя

Паселішча на месцы сучаснага мястэчка зьявілася да нашай эры. Кельцкія плямёны жылі каля гарачых лячэбных крыніц у Даруварскай даліне.

У складзе Рымскай імпэрыі мясцовыя кельты мелі аўтаномію, іх сталіца называлася Аква Балісае (Aqua Balissae), і знаходзілася на месцы сучаснага Дарувару. Горад і гарачыя крыніцы неаднаразова наведвалі імпэратары.

У VII стагодзьдзі рэгіён засялілі славяне. Горад да XVIII стагодзьдзя быў вядомы пад рознымі назвамі — Падбор’е, Топліце, Добракучэ.

У 1543 годзе мястэчка захапілі туркі і ператварылі ў турэцкі ўмацаваны пункт на граніцы з імпэрыяй Габсбургаў. У 1699 годзе туркі былі выбіты аўстрыйскай арміяй.

У 1771 годзе Падбор’е і ваколіцы сталі ўласнасьцю князя Антуна Янковіча. Ён пераназваў Подборэе ў Дарувар (ад вугорскага «Daru» — журавель) і мэтанакіравана заняўся стварэньнем вакол лячэбных крыніц курортнай інфраструктуры.

У 1837 годзе Дарувар атрымаў статус вольнага каралеўскага гораду.

Падчас вайны за незалежнасьць Харватыі ў 1990-х гадах у ваколіца адбываліся баі, якія нанесьлі Дарувару значную шкоду. З гораду сышло шмат сэрбскага насельніцтва, якое да вайны складала 33,47%. Поасьля заканчэньня вайны разбураныя будынкі былі адноўленыя.

Інфармацыя для турыстаў

  • Мінэральныя крыніцы. Санаторыі на крыніцах прыцягваюць шмат турыстаў.
  • Царква сьв. Тройцы. Пабудаваная ў 1764 годзе.
  • Сэрбская праваслаўная царква (XVII ст)
  • Замак князя Янковіча. пабудаваны ў 1777 годзе.

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.