горная сыстэма ў Цэнтральнай Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіндуку́ш (пушту: هندوکش, урду: سلسلہ کوہ ہندوکش) — горная сыстэма ў Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі, у Аўганістане, Пакістане і Індыі. Найвышэйшы пункт — гара Тырычмір (у Пакістане).
Даўжыня каля 800 км, шырыня 50—350 км. Цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, утварае водападзел паміж басэйнамі рэк Амудар’я, Інд і Гільмэнд. Асноўныя горныя сьцягі — Баба, Пашан і ўласна Гіндукуш, які падзяляецца на Заходні, Цэнтральны і Усходні. Заходні Гіндукуш (вышыні 3500 — 4000 м), мае рысы сярэдневысокіх апустыненых гор. Сьцягі Цэнтральнага Гіндукушу (выш. да 6059 м) знаходзяцца на ўсход і паўночны ўсход ад горада Кабул. Усходні Гіндукуш самы высакагорны (вышыня больш за 6000 м), з магутнымі сучаснымі зьледзяненьнямі (плошча каля 6200 км²). Заходні працяг Гіндукушу — горы Парапаміз.
Сфарміраваўся Гіндукуш у працэсе альпійскай складкавасьці. Восевая зона складзена з дакембрыйскіх мэтамарфічных парод (гнэйсаў, крышталічных сланцаў і кварцытаў), па пэрыферыі — з палеазойскіх вапнякоў і гліністых сланцаў. Карысныя выкапні: каменны вугаль, жалезныя і полімэталічныя руды, бэрыль, золата, лазурыт, барыт, сера, графіт, цэлесьцін, тальк.
Клімат кантынэнтальны, сухі, з добра выяўленай вэртыкальнай пояснасьцю, ад паўпустыннага і стэпавага паясоў у перадгор’ях і шырокіх міжгорных далінах да высакагорнага нівальнага. Ападкаў 300—800 (на паўднёвым усходзе — 1000 м) за год. Рэкі Гіндукуша маюць горны характар, вяснова-летнія паводкі, абумоўленыя сьнегава-ледавіковым жыўленьнем.
Горныя пустыні з рэдкімі калючымі хмызьнякамі або сухі стэп; на паўднёва-ўсходніх схілах — участкі лістападных, шыракалістых і хвойных лясоў, на высокіх пласкагор’ях — ляндшафты халодных пустынь.
Жывёльны сьвет: сьнежны барс, горны воўк, леапард, горны і безааравы казлы, маркхоры, куку-яманы і інш.; на паўднёвым усходзе — гімалайскі мядзьведзь, рысь, куніца, дзік і інш.; з птушак — грыф, тыбэцкі ўлар, горны гусак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.