Гэрман Гэсэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гэрман Гэсэ

Гэрман Гэсэ (па-нямецку: Hermann Hesse; 2 ліпеня 1877, Кальф (Вюртэмбэрг), Паўночны Шварцвальд — 9 жніўня 1962; псэўданімы: Эміль Сынклер, Гэрман Ляўшэр) — швайцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1946).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Закрыць

Творчасьць

У пачатку свайго творчага шляху Г. Гэсэ пісаў і друкаваў нэарамантычныя вершы, апавяданьні. Сярод найбольш вядомых твораў — раманы «Пэтэр Камэнцынд» (Peter Camenzind, 1904), «Пад колам» (Unterm Rad, 1906), «Гертруда» (Gertrud, 1910), «Дэміян» (Demian, 1919), «Сідгартга» (Siddhartha, 1919—1922), «Стэпавы воўк» (Der Steppenwolf, 1927), «Нарцыс і Гольдмунд» (Narziss und Goldmund, 1930), «Падарожжа на Ўсход» (Die Morgenlandfahrt, 1932), раман-утопія «Гульня шкляных пэрлаў» (Das Glasperlenspiel, 1943) і іншыя.

Творы Г. Гэсэ атрымалі шырокую папулярнасьць у краінах Захаду, што было абумоўлена ня толькі высокімі мастацкімі якасьцямі, але і наяўнасьцю ў раманах, навэлях матываў усходняй філязофіі й рэлігіі, папулярных ідэяў З. Фройда, К. Г. Юнга, Ф. Ніцшэ. Для творчай манеры Г. Гэсэ характэрны інтэлектуалізм, пастаноўка фундамэнтальных філязофскіх праблемаў, сымбалічнасьць, дакладнасьць псыхалягічных характарыстык. Г. Гэсэ выступаў за актуалізацыю клясычнай культурнай спадчыны.

Беларускія пераклады

Першы пераклад твора Гэсэ на беларускую мову адносіцца не пазьней як да 1923 г. Верш «У мгле» пераклаў Янка Купала. Вершы Гесэ таксама перакладалі Уладзімер Папковіч і Васіль Сёмуха[8].

  • «Гульня шкляных перлаў»: раман (1992, Васіль Сёмуха)
  • «Сідхартха»: раман (2007, Арцём Арашонак)
  • «Стэпавы воўк»: раман (2011, Васіль Сёмуха)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.