аўтагоначнае спаборніцтва ў Сынгапуры From Wikipedia, the free encyclopedia
Гран-пры́ Сынгапу́ру (па-кітайску: 新加坡大奖赛, па-малайску: Grand Prix Singapura, па-тамільску: சிங்கப்பூர் கிராண்ட் பிரிக்ஸ்) — аўтагоначнае спаборніцтва ў Сынгапуры, якое ладзіцца з 1966 року. Першая начная гонка і першая вулічная траса ў Азіі, створаная для Формулы-1.
Марына-Бэй | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 22 |
Першая гонка | 1966 |
Апошняя гонка | 2023 |
Лідэр (гоначнік) | Сэбастыян Фэтэль (5) |
Лідэр (канструктар) | Фэрары (5) |
Траса | |
Працягласьць кола | 4,940 км |
Працягласьць гонкі | 306,143 км |
Колькасьць колаў | 62 |
Поўл-пазыцыя | |
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола |
|
Вонкавыя спасылкі | |
singaporegp.sg (анг.) (кіт.) | |
Адна з найбольш складаных трасаў календара чэмпіянату сьвету. У кожнай гонцы аўтамабіль бясьпекі выяжджаў прынамсі адзін раз.
Першыя гонкі ладзіліся на вуліцы Томсана з 1961 року, але тады мелі назву Гран-пры ўсходняга году. Пасьля здабыцьця Сынгапурам незалежнасьці з 1966 гонка перайменаваная ў Гран-пры Сынгапуру. З шэрагу прычынаў спаборніцтва пасьля 1973 року ня ладзілася.
У 2007 Гран-пры Сынгапуру вярнулася ў расклад чэмпіянату сьвету, гэтым разам на мескую трасу Марына-Бэй. Гонка прайшла ў начны час, што стала першай падобнай падзеяй у гісторыі Формулы-1. Першым пераможцам стаў Фэрнанда Алёнса з каманды Рэно, хоць перамога была здабытая несумленна(d): каманда загадала Нэльсану Піке разьбіць уласны балід, каб выклікаць машыну бясьпекі, і Алёнса мог спакойна скончыць гонку.
У 2020—2021 роках гонка ня ладзілася з прычыны пандэміі каранавірусу.
Трасу некалькі разоў зьмянялі, аднак якіх-кольвек вялікіх зьменаў ня ўнесьлі. Гэта пакручастая траса, вельмі павольная, калі не найпавольнейшая з усіх у чэмпіянаце. Мае колькі паваротаў на 90°, але з рознымі спосабамі праезду. Абгоны лягчэй выконваць у першым сэктары, дзе хуткасьць найбольшая. Па большай частцы трасы бар’ераў разьмешчаныя вельмі блізка да краю дарожнага пакрыцьця, таму машыны бясьпекі тут далёка ня рэдкасьць.
Яшчэ больш ускладняе для гоначнікаў праходжаньне трасы высокая тэмпэратура і вільготнасьць паветра. Амаль рэгулярна Гран-пры займае 2 гадзіны (максымальна адведзены час на гонку), а 4 разы гоначнікі нават не пасьпелі праехаць адведзеную колькасьць колаў.
Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Рок | Гоначнік | Канструктар | Кляс | Траса | Справаздача |
---|---|---|---|---|---|
1966 | Лі Хань Сэн | Лотас-Форд | Формула Лібрэ | Вуліца Томсана | Справаздача |
1967 | Родні Сяў | Мэрлін-Форд | Формула Лібрэ | Справаздача | |
1968 | Гары Купэр | Эльфін-Форд | Формула Лібрэ | Справаздача | |
1969 | Грэм Лоўрэнс | МакЛарэн-Форд | Формула Лібрэ | Справаздача | |
1970 | Грэм Лоўрэнс | Фэрары | Формула Лібрэ | Справаздача | |
1971 | Грэм Лоўрэнс | Брэбгэм-Форд | Формула Лібрэ | Справаздача | |
1972 | Макс Ст’юарт | Мілдрэн-Форд | Формула Лібрэ | Справаздача | |
1973 | Вэрн Шупан | Марч-Гарт | Формула Лібрэ | Справаздача | |
1974 — 2007 |
Ня ладзілася | ||||
2008 | Фэрнанда Алёнса | Рэно | Формула-1 | Марына-Бэй | Справаздача |
2009 | Льюіс Гэмілтан | МакЛарэн-Мэрсэдэс | Формула-1 | Справаздача | |
2010 | Фэрнанда Алёнса | Фэрары | Формула-1 | Справаздача | |
2011 | Сэбастыян Фэтэль | Рэд Бул-Рэно | Формула-1 | Справаздача | |
2012 | Сэбастыян Фэтэль | Рэд Бул-Рэно | Формула-1 | Справаздача | |
2013 | Сэбастыян Фэтэль | Рэд Бул-Рэно | Формула-1 | Справаздача | |
2014 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Формула-1 | Справаздача | |
2015 | Сэбастыян Фэтэль | Фэрары | Формула-1 | Справаздача | |
2016 | Ніка Росбэрг | Мэрсэдэс | Формула-1 | Справаздача | |
2017 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Формула-1 | Справаздача | |
2018 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Формула-1 | Справаздача | |
2019 | Сэбастыян Фэтэль | Фэрары | Формула-1 | Справаздача | |
2020 - 2021 |
Ня ладзілася праз пандэмію Ковід-19 | ||||
2022 | Сэрхіё Пэрэс | Рэд Бул-RBPT | Формула-1 | Марына-Бэй | Справаздача |
2023 | Карляс Сайнс | Фэрары | Формула-1 | Справаздача | |
Крыніцы:[1][2][3] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.