Гошчава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гошчава

Го́шчава[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 7 км на захад ад Івацэвічаў. Гошчава ўваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Гошчава
трансьліт. Hoščava
Thumb
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Стайкаўскі
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва: 710 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225257
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′24″ пн. ш. 25°11′58″ у. д.
Гошчава на мапе Беларусі ±
Thumb
Гошчава
Thumb
Гошчава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Насельніцтва

  • 2010 год — 710 чалавек
  • 1999 год — 899 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры

  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа. Помнік драўлянага дойлідзтва 1838 году. У 2009 годзе царква была цалкам перабудаваная: у вокны ўставілі шклопакеты, на даху зьявіліся купалы-цыбуліны ў маскоўскім стылі. Больш за тое, адзін купал-цыбуліна ўвогуле паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасьцілі з выкарыстаньнем сылікатных блёкаў. А ад порціка з падвойнымі фігурнымі калёнамі не засталося і сьледу. Таксама выкінулі паўцыркульныя вокны з разнымі ліштвамі. Пры гэтым царква занесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.[2]

Страчаная спадчына

  • Кляштар дамініканаў

Асобы

  • Аляксей Антонавіч Майсейчык (1936—2002) — кандыдат фiлялягiчных навук, чалец зьвязу пісьменьнікаў БССР, выкладчык — прафэсар катэдры беларускай лiтаратуры, працы па гісторыі беларускай літаратуры, аўтар навучальных дапаможнікаў[3]. Нарадзіўся ў Гошчаве, пахаваны ў Берасьці.
  • Мікалай Пятровіч Ярчак — доктар хімічных навук, прафэсар. Як адмыслоўца, ён шмат працаваў па запрашэньнях ВНУ Латвіі, Беларусі, Польшчы, Нарвэгіі. Назву роднай вёскі Мікалай Пятровіч Ярчак ушанаваў у сваіх навуковых адкрыцьцях у вобласьці крэмнійарганічнай хіміі. Новыя хімічныя злучэньні атрымалі назву «гошчава-сіланаты»[4]. Копіі патэнтаў на гэтыя хімічныя злучэньні ўрачыста перададзены Мікалаем Пятровічам на захоўваньне ў Гошчаўскую сярэднюю школу на дзень яе 150-годзьдзя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.