Гляйвіцкая правакацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гляйвіцкая правакацыя — падзеі, якія адбыліся 31 жніўня 1939 году на нямецка-польскай мяжы ля нямецкага тады гораду Гляйвіц (цяпер польскае Глівіцы). Адзін з пагранічных інцыдэнтаў у жніўні 1939 году, якія былі ўказаныя ў якасьці прычын агрэсіі на Польшчу[1][2], верагодна больш вядомы.

Уночы 31 жніўня 1939 году невялікая група нямецкіх службоўцаў пад камандаваньнем Альфрэда Наўёкса, апранутых у польскія мундыры, заняла радыёстанцыю ў Глівіцах і эмітавала кароткі камунікат на польскай мове. Ля радыёстанцыі немцы пакінулі целы ахвяраў лягеру Дахаў, таксама апранутых у польскія мундыры (немцы называлі іх «кансэрвамі») — усё для таго, каб гэтыя падзеі выглядалі на сабатаж палякаў.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.