жыдоўскае сьвята From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́-нука, Ха-нука (па-габрэйску: חֲנֻכָּה — асьвячэньне, абнаўленьне; па-арамэйску: חנכתא; па-старажытнагрэцку: τὰ ἐνκαίνια) — жыдоўскае сьвята, якое пачынаецца 25 кісьлева і працягваецца, у залежнасьці ад працягласьці месяца, восем дзён да 2 або 3 тэвета.
Сьвята было ўсталяванае ў II стагодзьдзі да н. э. у напамін пра ачышчэньне Храма[1], асьвячэньне ахвярніка[2] і аднаўленьне храмавай службы Макабэямі, якое пасьледавала за разгромам і выгнаньнем з Храмавай гары грэка-сырыйскіх войскаў і іхніх жыдоўскіх хаўрусьнікаў у 165 року да н. э.
За тры гады да таго, у той самы дзень 25-га кісьлева, Антыёх IV Япіфан апаганіў сьвятыню Ізраіля.
Назва сьвята паходзіць, верагодна, ад выразу «ганукат га-мізбэах» (асьвячэньне ахвярніка), якое адбылося адразу па вызваленьні Храма Макабэямі і ягонага ачышчэньня ад бажышчаў. Паводле іншага тлумачэньня, חנוכה=חנו כ"ה, азначае «адпачнулі [ад ворагаў] 25 [кісьлева]».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.