Гарыбальдчыкі або Легіён Гарыбальдзі — аддзел італійскіх дабраахвотнікаў, якія бралі ўдзел у Студзеньскім паўстаньні 1863 року. Іхняй арганізацыяй займаўся сын Джузэпэ ГарыбальдзіМэноцьці, а даводцам быў Франчэска Нульлё, які загінуў у адным з баёў на тэрыторыі Кангрэсавай Польшчы.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Гарыбальдчыкі
Thumb
Франчэска Нульлё, генэрал легіёну
Гады існаваньня 1863
Краіна Італія
Падпарадкаваньне Польшча
Удзел у бітва пад Кжыкаўкай
Дзейны камандзір Франчэска Нульлё
Закрыць

Дзейнасьць

Прыхільнік польскіх паўстанцаў, Франчэска Нульлё склікаў у Бэргама ўсіх ахвотных. У красавіку 1863 року ягоны аддзел прыбыў у Кракаў. 3 траўня італійцы перайшлі мяжу з Кангрэсавай Польшчы ля Крышавіц. Злучыўшыся з паўстанцкім аддзелам палкоўніка Юзэфа Мінеўскага, яны ў той самы дзень разьбілі расейскае войска пад Падлэмжамі.

5 траўня адбылася бітва пад Кжыкаўкай, у якой гарыбальдчыкі атрымалі значныя страты, Франчэска Нульлё і Юзэф Мінеўскі былі забітыя, ад’ютант Нульлё Элья Маркецьці сканаў ад ран некалькі дзён пазьней. Некаторыя італійцы трапілі ў палон і былі сасланыя ў Сыбір, астатнія здолелі вярнуцца ў Італію.

Уплыў

Большасьць дасьледнікаў ацэньваюць колькасьць гарыбальдчыкаў у дваццаць чалавек[1], таму яны не аказалі вялікага ўплыву на хаду вайсковых дзеяньняў. Аднак сталіся запамінальным прыкладам замежнай падтрымкі паўстанцаў. Цяпер імя Франчэска Нульлё ці ягонага аддзелу маюць шматлікія вуліцы і школы ў розных местах Польшчы.

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.