From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзе́нскі Сойм 1793 году — апошні вальны сканфэдэраваны сойм Рэчы Паспалітае, які праходзіў з 17 чэрвеня па 23 лістапада 1793 году ў Горадні, у Новым замку. Таксама вядомы як «нямы сойм» з прычыны прымусовых дзеяньняў расейскіх войскаў у дачыненьні да паслоў.
На працягу 1788—1792 гадоў у Рэчы Паспалітай былі праведзеныя шматлікія палітычныя й эканамічныя рэформы, што выклікала вялікае незадаволеньне ў кансэрватыўна настроенае магнатэрыі й Расейскае ймпэрыі. Вынікам гэтага стала стварэньне Таргавіцкае канфэдэрацыі ў 1792 годзе й ўвод расейскіх войскаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. Неўзабаве польска-літоўскія войскі былі разьбітыя, а кароль далучыўся да Таргавіцкае канфэдэрацыі.
Арганізацыяй сойму займаўся расейскі пасол Якуб Сіверс. У Горадні разьмясьцілася вялікая колькасьць расейскіх войскаў. Паслоў, што прыбылі на сойм, актыўна запужвалі ці прапаноўвалі хабар. Паводле задумы Кацярыны II гэты сойм мусіў прызнаць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Прусіі й Расеі, і такім парадкам замацаваць другі падзел Рэчы Паспалітае. Таксама яна прапанавала заключыць саюзную дамову паміж Расейскай імпэрыяй і Рэччу Паспалітай.
15 верасьня сойм быў завязаны ў канфэдэрацыю. Нягледзячы на ціск Сіверса, паслы доўгі час адмаўляліся падтрымаць патрабаваньні Расеі.
23 верасьня адбылося гэтак званае «нямое паседжаньне». На чарговы зварот Сіверса, прыняць прапанову Кацярыны ІІ, паслы маўчалі. Гэта працягвалася некалькі гадзінаў. Урэшце кракаўскі пасол Ёсіф Анквіц сказаў, што маўчаньне азначае згоду. Дамова была прынятая.
Падзеі Сойму апісаныя ў рамане Ўладыслава Рэйманта «Апошні Сойм Рэчы Паспалітай» (па-польску: Ostatni Sejm Rzeczypospolitej).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.