Remove ads

Галіна Георгіеўна Сямдзянава (28 лютага 1947 — 18 верасьня 2011) — беларуская палітык і грамадзкая дзяячка, дэпутатка Вярхоўнага Савета 12 скліканьня, сябра Беларускага народнага фронту і Партыі БНФ[1].

Хуткія факты Народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь), Намесьніца старшыні Партыі БНФ, старшыня Юрыдычнай камісіі, старшыня Рэвізійнай камісіі ...
Галіна Сямдзянава
Народны дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь)
Намесьніца старшыні Партыі БНФ, старшыня Юрыдычнай камісіі, старшыня Рэвізійнай камісіі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 28 лютага 1947
Сьцяг Польшчы Гдыня, Польская Рэспубліка
Памерла: 18 верасьня 2011
Партыя: Партыя БНФ
Адукацыя:
Закрыць

Біяграфія

Галіна Георгіеўна Сямдзянава нарадзілася ў Гдыні (Польшча) ў сям’і савецкага марскога афіцэра і мэдсястры.

Скончыла Куйбышаўскі політэхнічны інстытут, працавала ў абароннай прамысловасьці на інжынэрскіх пасадах.

Вярнуўшыся ў Беларусь, Галіна Сямдзянава пачала працу ў Камітэце народнага кантролю[2], узначальвала Наваградзкі раённы КНК.

Палітычная дзейнасьць

У 1990 г. Галіна Сямдзянава была выбраная народным дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад Наваградзкай выбарчай акругі № 262.

У Вярхоўным Савеце Галіна Сямдзянава ўвайшла ў дэпутацкую групу Апазыцыя БНФ[2], была старшынём яе Рэвізійнай камісіі. Працавала ў Камісіях Вярхоўнага Савету па экалёгіі і рацыянальным выкарыстаньні прыродных рэсурсаў; па таварах народнага спажываньня, гандлі і паслугах насельніцтву; у Часовай камісіі Вярхоўнага Савету па прывілеях[1].

Галіна Сямдзянава была суаўтарам Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР да рынкавай эканомікі (восень 1990 г.). Удзельнічала ў распрацоўцы і прыняцьці дзясяткаў заканадаўчых актаў, у тым ліку Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусі, законаў для спэцыяльнай сэсіі Вярхоўнага Савету 24-25 жніўня 1991 году, калі была абвешчаная незалежнасьць Беларусі[1].

24 жніўня 1991 г., за дзень да наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце сілы канстытуцыйнага закону, Галіна Сямдзянава была чалавекам, які першы ўнёс бел-чырвона-белы сьцяг у залю паседжаньняў Вярхоўнага Савета[3].

Яна была аўтарам заканадаўчых прапановаў, накіраваных на стварэньне арміі Рэспублікі Беларусі. Старшынявала ў Беларускай асацыяцыі вайскоўцаў «Вяртаньне», якая пасьля распаду СССР дапамагла вярнуцца ў Беларусь больш як чатыром тысячам вайскоўцаў, у тым ліку з зонаў узброеных канфліктаў.

У 19961997 гадах уваходзіла ў Сакратарыят Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, які працягваў працу пасьля гвалтоўнага разгону 1996 году.

У Партыі БНФ Галіна Сямдзянава займала пасады намесьніцы старшыні (20022006), старшыні Юрыдычнай камісіі, старшыні Рэвізійнай камісіі (да 2010).

У 2008 годзе была накіраваная ад БНФ у Цэнтральную камісію па выбарах і рэспубліканскіх рэфэрэндумах, у 2010-м — у Менскую гарадзкую камісію па выбарах прэзыдэнта.

Remove ads

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads