Бі́тва пад Галоўчынам — бітва Вялікай Паўночнай вайны паміж расейскімі і швэдзкімі войскамі, якая адбылася 3 (14 ліпеня; 4 ліпеня паводле швэдзкага календару) 1708 году ля мястэчка Галоўчын (цяпер у Бялыніцкім раёне), у якой швэды на чале з Карлам XII атрымалі ўпэўненую перамогу. Сам швэдзкі кароль лічыў гэтую перамогу адной з сваіх самых улюбёных [8].

Хуткія факты Бітва пад Галоўчынам, Дата: ...
Бітва пад Галоўчынам
Швэдзкі ваенны плян бітвы (1708)
Дата: 14 ліпеня 1708
Месца: Галоўчын (цяпер у Беларусі)
Вынік: Перамога швэдзкага войска
Супернікі
ШвэцыяРасея
Камандуючыя
Карл XII, Карл Густаў РэншэльдБарыс Шарамецеў, Аляксандар Меншыкаў, Анікіта Рапнін
Колькасьць
12 500[1]28 000[2]
Страты
Ад 238[3] да 255[4] забітымі, ад 1028[5] да 1219[4] параненыміАд 350 забітымі[4] да 4500 забітымі і параненымі[6][7]
Закрыць

Перадгісторыя

Увясну й напачатку лета 1708 году швэдзкая армія прасоўвалася ўсё далей на ўсход, прымусіўшы расейцаў адступаць. Урэшце, апошнія здолелі ўмацавацца на рацэ Вабіч ля Галоўчыну. Карл XII, пакінуўшы ў Бярэзані 2 тысячы жаўнераў, 20 чэрвеня (1 ліпеня) 1708 году падыйшоў разам з авангардам, двума палкамі лейб-гвардыі ды валахамі да Вабічы[9]. На супрацьлеглым беразе ракі знаходзіўся нашпігаваны гарматамі расейскі лягер, вакол якога быў пракопаны роў. Швэдзкаму каралю спатрэбілася пару дзён, каб падрыхтавацца да пераходу праз балоцістую раку і атакаваць расейцаў.

Бітва

3 (14 ліпеня, 4 ліпеня паводле швэдзкага календару), а 2 гадзіне швэдзкая артылерыя пачала паліць па расейскіх умацаваньнях. Адначасова кароль і некалькі яго палкоў (у т. л. 4 пяхотныя, частка драгунаў і драбантаў) перайшлі Вабіч і напалі на левы расейскі фланг[10]. Камандуючы расейцамі Анікіта Рапнін паслаў за дапамогай, але ўбачыўшы, што яго войска пачынае здаваць пазыцыі, загадаў адступаць.

Побач з полем бою знаходзілася большая частка расейскай кавалерыі (каля 10 000 чал.) на чале з фэльдмаршал-лейтэнантам фон дэр Гольцам, у т. л. брыгада Іфлянда, якая рыхтывалася напасьці на Далярнскі і Вэстманляндзкі палкі швэдаў. Але швэдзкая кавалерыя на чале з Рэншэльдам напала на іх першай, акрамя таго, на дапамогу ім падыйшлі драбанты, лейб-гвардыя і частка Смоляндзкага кавалерыйскага палку, і брыгада Іфлянда кінулася наўцёкі. Пасьля гэтага, пад націскам швэдаў пачала ўцякаць і ўся кавалерыя фон дэр Гольца.

Шарамецеў, які знаходзіўся на поўнач ад поля бою, спачатку нясьмела спрабаваў паўдзельнічаць у галоўным боі, але ў рэшце рэшт, вырашыў адступіць, пакуль швэдзкі кароль не напаў на яго. Рэшты дывізіі Рапніна адступілі да Шклова.

Страты расейцаў у гэтай бітве склалі, паводле розных зьвестак, ад 350 забітымі[4] да 4500 забітымі і параненымі[6][7]. Адзін з удзельнікаў бітвы, швэдзкі афіцэр Леангард Каг гаворыць у сваім дзёньніку пра 1028 чалавек забітымі, а таксама «вялікі натоўп палоннымі, 14 гарматаў і вялікую колькасьць амуніцыі»[3]. Швэды страцілі ад 238[3] да 255[4] забітымі й ад 1028[5] да 1219[4] параненымі.

Наступствы

Карл XII вельмі высока цаніў сваю перамогу пад Галоўчынам і загадаў выбіць памятны мэдаль з надпісам: «Пераможаныя лясы, балоты, аплоты і непрыяцелі»[11]. Ужо празь некалькі дзён пасьля гэтае перамогі, 7 (17 ліпеня) швэды ўрачыста ўвайшлі ў Магілёў[12].

Расейцы ж адступілі за Дняпро. На ваеннай нарадзе ў Шклове расейскае камандваньне вырашыла адступаць у Горкі. У Горках адбыўся суд над генэраламі фон дэр Гольцам, Чамбэрсам і Рапніным. Апошні быў разжалаваны. Жаўнераў, параненых у сьпіну, абвінавацілі ва ўцёках і казьнілі.

Ушанаваньне памяці

У 2008 годзе, з нагоды 300-годзьдзя з моманту бітвы, у Галоўчыне мясцовым краязнаўцам і былым настаўнікам Васілём Цыркуновым быў усталяваны невялічкі мэмарыяльны камень[13].

Галерэя

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.