From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінаўд (Вінальд, Віняўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Winold Winiaud | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wino + Wald Wino + Gaudo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вінальд, Віняўт |
Зьвязаныя імёны | Waldwin |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вінаўд» |
Віневалд або Віналд, пазьней Вінальт або Вінаўд (Wineuald, Wineald[1], Winoldus[2], Vinaldr[3], Vinald[4], Winald[5], Winoldt[6], Winolt[7], Winoud[8]), Віняўд (Winiaud[9]) і Валдвін (Waldwin) — імёны германскага паходжаньня[10]. Іменная аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) паходзіць ад гоцкага wins 'сябар', аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[11] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: do sioła Dolgow, Winowdow (1565 год паводле выпісу 1784 году)[13]; Pana Corneliusza Winolda (1625 год)[14]; Elisabetha Winiautowna (26 лістапада 1786 году)[15]; Agnetem Winiawtowna (7 сакавіка 1804 году)[16]; Martinum Winiawtt (21 лістапада 1811 году)[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.