Remove ads
савецкі і расейскі лінгвіст, перакладчык, літаратуразнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Вячасла́ў Усе́валадавіч Івано́ў (21 жніўня 1929, Масква — 7 кастрычніка 2017[8]) — расейскі мовазнаўца, літаратуразнаўца, індаэўрапеіст, адзін з заснавальнікаў матэматычнай лінгвістыкі і сэміётыкі культуры. Акадэмік Расейскай акадэміі навук (2000), акадэмік Расейскай акадэміі прыродазнаўчых навук (1991), прафэсар славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх моваў і літаратур Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Лёс-Анджэлесе (UCLA), дырэктар Інстытуту сусьветнай культуры МДУ, дырэктар Расейскай антрапалягічнай школы РДГУ.
Вячаслаў Іваноў | |
Дата нараджэньня | 21 жніўня 1929[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 кастрычніка 2017[2][1] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, паэт, гісторык, філёзаф, перакладнік, гетоляг, прафэсар унівэрсытэту, антраполяг |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[5], сэміётыка[d][5], антрапалёгія, літаратуразнаўства, гістарычная лінгвістыка[d][5], псыхалінгвістыка[5], матэматычнае мовазнаўства[d][5] і матэматычная лінгвістыка[d][5] |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз пісьменьнікаў СССР, Расейская акадэмія навук, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d][6] і Брытанская акадэмія[d][7] |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (1978) |
Навуковы кіраўнік | Pyotr Kuznetsov[d] і Міхаіл Петэрсан[d] |
Вучні | Юлія Латыніна[d], Vladimir Dybo[d], Ігар Мяльчук, Алена Віктараўна Падучава[d], Андрэй Залізьняк, Барыс Андрэевіч Успенскі[d], Aleksandr Konstantinovič Žolkovskij[d] і Vitaly Shevoroshkin[d] |
Бацька | Vsevolod Ivanov[d] |
Узнагароды | |
Нарадзіўся 21 жніўня 1929 году ў сям’і пісьменьніка Ўсевалада Іванова. У дзяцінстве перажыў сур’ёзную хваробу, якая прывяла да хатняга навучаньня. У 1941—1943 гадох быў ва эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 годзе скончыў школу, у 1951 годзе — філялягічны факультэт МДУ. У 1955 годзе атрымаў ступень доктара філялягічных навук за кандыдацкую дысэртацыю пра сувязь клінапіснай хецкай мовы зь іншымі індаэўрапейскімі мовамі. Аднак дысэртацыю не зацьвердзіла Вышэйшая атэстацыйная камісія. У 1978 годзе ў Віленскім унівэрсытэце паўторна атрымаў ступень доктара навук за працу пра балцкія і славянскімі дзеясловы. У 1956—1958 гадох вёў сэмінар з матэматычнай лінгвістыкі ў МДУ.
У 1958 годзе звольнены з МДУ за нязгоду з афіцыйнай ацэнкай рамана Барыса Пастэрнака «Доктар Жывага» і за падтрымку поглядаў Рамана Якабсона. Пастанову аб звальненьні афіцыйна скасавалі як памылковую ў 1988 годзе.
У 1959—1961 гадох быў кіраўніком групы машыннага перакладу ў Інстытуце дакладнай мэханікі і вылічальнай тэхнікі і старшынём Лінгвістычнай сэкцыі Навуковай рады з кібэрнэтыкі. У 1961—1989 гадох загадваў сэктарам структурнай тыпалёгіі ў Інстытуце славістыкі. У 1989—1993 гадох — дырэктар Бібліятэкі замежнай літаратуры. У 1989—1994 гадох быў загаднікам катэдры тэорыі і гісторыі сусьветнай культуры МДУ. З 1992 году — дырэктар Інстытуту сусьветнай культуры МДУ. З 2003 году — дырэктар Расейскай антрапалягічнай школы. З 2010 году — адзін з заснавальнікаў і старшыня апякунскай рады Фонду фундамэнтальных лінгвістычных дасьледаваньняў.
У 1989—2001 гадох быў прафэсарам катэдры славянскіх моваў і літаратур Стэнфардзкага ўнівэрсытэту. З 1992 году — прафэсар катэдры славянскіх моваў і літаратур у Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Лёс Анджэлесе.
Дасьледаваў розныя тэмы гістарычнай і параўнальнай лінгвістыкі (у першую чаргу індаэўрапейскіх моваў), псыхалінгвістыкі, сэміётыкі, матэматычнай лінгвістыкі, літаратуразнаўства, гісторыі культуры, антрапалёгіі. Бібліяграфія навуковых працаў налічвае больш за тысячу адзінак. Апублікаваў пераклады з васямнаццаці моваў.
Разам з Уладзімерам Тапаровым напісаў дзьве манаграфіі і шмат артыкулаў з сэміётыкі славянскай культуры.
Разам з Тамазам Гамкрэлідзэ аўтар фундамэнтальнай працы «Індаэўрапейская мова і індаэўрапейцы», якая вывучае граматыку і лексыку гіпатэтычнай прамовы ўсіх індаэўрапейскіх моваў, плянуецца рэканструкцыя асноўных характарыстык сацыяльнай арганізацыі, рэлігіі і матэрыяльнай культура даіндаэўрапейцаў, разглядаецца пытаньне пра паходжаньні індаэўрапейцаў. У кнізе ўпершыню вылучаецца г.зв. «Армянская гіпотэза».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.