From Wikipedia, the free encyclopedia
Жыгімо́нцкая ву́ліца[lower-alpha 1][1] (лет. Žygimantų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Працягвае Арсэнальную вуліцу. Праходзіць узьбярэжжам ракі Вяльлі і зьвязвае масты караля Міндоўга і Зялёны. Працягваецца вуліцай Альбэрта Гаштольда.
Жыгімонцкая лац. Žygimonckaja | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Сьвіная, Бульвар, Набярэжная Вяльлі, Пажэлы |
Даўжыня | 700 м |
Паштовыя індэксы | LT-01102 |
На мапе | |
Вуліца Жыгімонцкая ў Вікісховішчы |
Сфармавалася ў другой палове XIX ст. пры ўпарадкаваньні набярэжнай Вяльлі. Актыўна забудоўвалася ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў пераважна 3-х і 4-павярховымі дамамі.
Назву Жыгімонцкай атрымала ў міжваенны пэрыяд у гонар каралёў і вялікіх князёў з адпаведным імём (Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст, Жыгімонт Ваза). За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя Пажэлы.
Даўжыня вуліцы каля 700 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з вуліцай Тадэвуша Ўрублеўскага. Ёсьць роварная дарожка.
Зь левага боку адыходзіць вуліца Радзівілаў. Сканчаецца на скрыжаваньні зь Віленскай вуліцай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.