Remove ads
арганічнае злучэньне, якое складаецца толькі з атамаў вугляроду і вадароду From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуглевадароды[1] — арганічныя рэчывы, якія складаюцца з атамаў вугляцу ды вадароду. Вуглевадароды лічацца асноўнымі злучэньнямі арганічнай хіміі, а ўсе астатнія лічацца за вытворныя ад іх.
Па сваёй будове вуглевадароды падзяляюць на аліфатычныя (тыя, якія ня маюць цыклаў) ды цыклічныя (якія маюць цыкль). Цыклічныя ў сваю чаргу падзяляюцца на карбацыклічныя (утрымліваюць толькі вуглец і вадарод) ды гетэрацыклічныя (маюць нейкі іншы элемэнт апроч вугляцу й вадароду, напрыклад серку альбо азот). Карбацыклічныя могуць быць араматычнымі (якія маюць бэнзольнае кальцо) і аліцыклічнымі (ня ўтрымліваюць бэнзольнае кальцо).
Па тыпе сувязі паміж атамамі вугляцу бываюць насычанымі (адзінарная сувязь), да якіх адносяць альканы й цыкляальканы і ненасычаныя (з двайной ці трайной сувязьзю), да якіх належаць алькены, алькіны, дыены, арэны, цыкляалькены, цыкляалькіны.
Ацыклічныя (бяз цыклу) | Карбацыклічныя | ||||
---|---|---|---|---|---|
насычаныя | ненасычаныя | насычаныя | ненасычаныя | ||
адзінарная сувязь | двайная сувязь | трайная сувязь | дзьве двайныя сувязі | адзінарная сувязь | бэнзольнае кальцо |
альканы | алькены | алькіны | дыены | цыкляальканы | арэны, цыкляалькены, цыкляалькіны |
Асноўнымі крыніцамі здабыцьця вуглевадародаў ёсьць — нафта, прыродны газ, каменны вугаль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.