From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́ласа Паўночны, Волас Паўночны — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад гораду Браслава ля вёскі Лявошкі. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца ў межах Міжазёрнага ляндшафтнага заказьніка.
Возера
Воласа Паўночны
± Воласа Паўночны | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Воласа Паўночны знаходзіцца ў басэйне ракі Друйкі. Плошча возера складае 4,21 км². Воласа Паўночны адносіцца да ліку невялікіх глыбокіх вадаёмаў. Найбольшая глыбіня возера складае — 29,2 м, сярэдняя — 7,29 м. Даўжыня возера — 3,56 км, найбольшая шырыня — 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 13,7 км. Аб’ём вады ў возеры складае 30,5 млн м³, плошча вадазбору возера — каля 12 км².
Возера мае круглую варонкападобную катлавіну, якая ўскладненая некалькімі затокамі. Найбольшы зь іх знаходзіцца ва ўсходняй частцы возера. Схілы разнастайныя па форме і вышыні і знаходзяцца пад лесам. На поўдні, усходзе і паўночным усходзе схілы высокія (8—12 мэтраў); на захадзе і поўначы — нізкія, спадзістыя і часткова разараныя. У астатніх месцах схілы нізкія і часткова забалочаныя.
Дно возера мае вялікую колькасьць упадзінаў і мелкаводзьдзяў. Мелкаводная зона возера вузкая і пяшчаная, на большых глыбінях дно глеістае і сапрапэлістае. Шырыня прыбярэжнай пяшчанай паласа складае ад некалькіх да 200 і больш мэтраў. Глыбіні 2—6 мэтраў высланыя сьветлым сапралэлем з падвышаным утраманьнем карбанату.
Гідрахімічны рэжым возера фармуецца пад узьдзеяньнем глыбокай схаванай катлавіны і ўплыву антрапагеннага фактару, які выяўляецца ў паступленьні ў возера сьцёкавых водаў з прылеглай жывёлагадоўчай фэрмы. У возеры добра выражаная тэмпэратурная стратыфікацыя. Тэмпэратура прыдоннага пласту вады вагаецца ў межах 6,5—7,5°C. Возера вылучаецца нізкімі тэмпэратурамі ў зімовы пэрыяд. Кіслароднае насычэньне ў паверхневыс пласьце вады складае 100—110%, а каля дна яно паніжаецца да велічыні ў 1—8%. У паўночна-ўсходняй затоцы кіславод зьнікае цалкам на глыбіні 16—17 мэтраў і зьўяляецца серавадарод. Агульная мінэралізацыя вады не перавышае 180—190 мг/л на працягу году.
Вада возера вызначаецца высокай празрыстасьцю, чысьцінёй і разьвіцьцём вышэйшай воднай расьліннасьці. Вадаём зарастае падводнай расьліннасьцю да глыбіні 6—7 мэтраў. У фітаплянктоне возера выяўленыя 44 віды водарасьцяў. Агульная велічыня біямасы ў возеры складе 1,2 г/м³.
Зааплянктон прадстаўлены 37 відамі. Іхная біямаса вагаецца ў межах 1,0—1,56 г/м³.
Возера мае багаты жывёльны сьвет. Сярод беспазваночных, якія насяляюць возера, трапляюцца рэлікты ледавіковага пэрыяду — лімнакалянус, бакаплаў Паласа. Апошнія два віды занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Іхтыяфаўна вадаёма сігава—сьнятковая. У возеры таксама сустракаюцца ўкляя, шчупакі, платва, акуні, хаця па рыбапрадукцыйнасьці возера ня мае значнай вартасьці.
Возера злучанае пратокай з возерам Воласа Паўднёвы, а таксама канавай з возерам Снуды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.