Васіль Уладзімеравіч Пукіраў (па-расейску: Василий Владимирович Пукирев; 1832, с. Лужнікі, зараз Тульская вобласьць — 13 чэрвеня 1890, Масква) — расейскі жывапісец-жанрыст, селянін па паходжаньні. Атрымаў пачатковую адукацыю, паступіў на навучаньне да аднаго няважнага жывапісца ў Магілёўскай губэрні, а зтым, дзякуючы шчасьліваму выпадку, трапіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, разьбярства і дойлідзтва (1847—1858). Займаючыся тут жывапісам пад галоўным кіраўніцтвам прафэсара Сяргея Заранка, у хуткім часе выказаў бліскучыя посьпехі ў гэтай галіне мастацтва. Абраўшы напачатку спэцыяльнасьцю партрэтны жывапіс, прыслаў у 1853 годзе два ўзоры сваіх работаў у гэтым родзе ў Акадэмію Мастацтваў і атрымаў за іх званьне некляснага мастака. За партрэтныя ж творы яму была прысуджаная ў 1860 годзе ступень акадэміка. У 1863 годзе за карціну «Няроўны шлюб» Акадэмія мастацтваў надала В. Пукіраву званьне прафэсара «па жывапісу народных сцэн»[1].
Васіль Пукіраў | |
Аўтапартрэт мастака на карціне «Няроўны шлюб» | |
Дата нараджэньня | 1832 |
---|---|
Месца нараджэньня | с. Лужнікі |
Дата сьмерці | 13 чэрвеня 1890 |
Месца сьмерці | Масква |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Імпэратарская Акадэмія мастацтваў |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Плынь | рэалізм[d] |
Працы | «Няроўны шлюб» |
- Няроўны шлюб, 1862
- Партрэт М. Абляухавай, 1855
- Гулец, 1865
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.