Remove ads
бітва Трыццацігадовай вайны ў 1622 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва пры Флерусе адбылася 29 жніўня 1622 году.
У той час калі каталіцкае гішпанска-баварскае войска займалася паступовай акупацыяй Плятынату, другое гішпанскае войска пад кіраўніцтвам Амбросія Сьпінолы прыступіла да аблогі гораду Бэрген-оп-Зоом, які знаходзіўся каля ракі Шэльдэ. Даведаўшыся аб гэтым войска Мансфэльда і князя Брунсьвіку выйшлі з Эльзасу ў кірунку гішпанскіх Нідэрляндаў. З усходу падыйшло войска Кардобы, каб спыніць пратэстанцкае войска. Пад Флерусам, на паўднёвым захадзе сучаснай Бэльгіі, Кардоба сустрэў войска пратэстантаў. Пратэстанты (аб’яднанае войска Мансфэльда і князя Брунсьвіку налічвала 20 000 жаўнэраў) падыйшлі да гораду 29 верасьня і князь Брунсьвіку з марша атакаваў гішпанскія пазыцыі. Пасьля чатырох няўдалых атак, якія былі адбітыя зь вялікімі стратамі, пятая атака скончылася перамогай і гішпанскія войскі адышлі. Такім чынам цаной цяжкіх страт (паводле некаторых зьвестак князь Брунсьвіку страціў руку) войска пратэстантаў здолела прабіцца да Галяндыі. На пачатку кастрычніка аблога Бэрген-оп-Зоома была зьнятая.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.