Бітва за Вэстэрплятэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бітва за Вэстэрплятэ

Бітва за Вэстэрплятэ — абарона гарнізонам Войска польскага перавалачнага складу ўзбраеньняў на паўвысьпе Вэстэрплятэ 17 верасьня 1939 року, у пачатку абарончай вайны. Гэта таксама была першая бітва II сусьветнай вайны ў Эўропе.

Хуткія факты Бітва за Вэстэрплятэ, Дата: ...
Бітва за Вэстэрплятэ
Лес на Вэстэрплятэ па сканчэньні бітвы
Дата: 17 верасьня 1939
Месца: Вэстэрплятэ
Прычына: уварваньне нацысцкай Нямеччыны
Вынік: перамога немцаў
Супернікі
 Польшча Нямеччына
Камандуючыя
Генрык Сухарскі
Францішак Данброўскі
Фрыдрых Эбэргарт
Густаў Кляйкамп
Колькасьць
205—210 чалавек[1] (у тым ліку каля 70 унтэр-афіцэраў)[2]каля 4000 (у тым ліку каля 2250 з наземных фармаваньняў)
Страты
ня меней за 15 забітых і каля 53 параненых, астатнія трапілі ў палонкаля 300 забітых і 700—1000 параненых (паводле ацэнак польскага боку)[3], каля 50 забітых і 150 параненых паводле апошніх дасьледаваньняў
Закрыць

Абарона Вэстэрплятэ

Асабовы склад сховішча ўзбраеньняў, маючы заданьне змагацца некалькі гадзінаў, бараніўся цягам 7 дзён. У аблозе былі задзейнічаныя тысячы нямецкіх жаўнераў, узброеных цяжкай артылерыяй, пікіруючымі бамбавікамі «Юнкерс» і лінкарам «Шлезьвіг-Гальштэйн». Нямецкія караблі абстрэльвалі тэрыторыю Вэстэрплятэ з Гданьскай затокі, аднак пазьней ён быў спынены, паколькі снарады пераляталі за тэрыторыю бітвы.

Абарона Вэстэрплятэ, якая цягнулася 7 дзён, стрымала вялізныя нямецкія сілы (аддзелы марской пяхоты, атрад СС-Гаймвэр Данцыг, сухапутныя часткі), нанёсшы ім значныя страты. Немцам давялося таксама трымаць там наземныя гарматы і гаўбіцы, эскадры пікіруючых бамбавікоў (каля 40 летакоў), а найперш — лінкар «Шлезьвіг-Гальштэйн», які з-за гэтай затрымкі ня мог быць выкарыстаны для ліквідацыі іншых пунктаў абароны на ўзьбярэжжы[4].

Па капітуляцыі абаронцаў Вэстэрплятэ 7 верасьня немцы ў знах прызнаньня іхняга подзьвігу аддалі ім пашану.

Глядзіце таксама

  • Бітва за Хель
  • Абарона польскай пошты ў Гданьску

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.