вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярэ́зьнікі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.
Бярэзьнікі | |
трансьліт. Biarezniki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Шацкі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244890003 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°18′59″ пн. ш. 27°54′59″ у. д. |
± Бярэзьнікі |
Паводле перапісу 1917 году хутар Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 5 траўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасьля — у складзе Селецкага сельсавета[2].
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавету[3].
Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавету[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.