From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэйнарт (Бэйнэрт), Бойнарт (Бойнерт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Beynart | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Beyn + Hart |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бэйнэрт, Бойнарт, Бойнерт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бэйнарт» |
Бэйнарт або Бэйнэрт (Beynart[1], Beinert) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова бейн- (байн-) (імя ліцьвінаў Бэйнар; германскае імя Beinher) паходзіць ад гоцкага bain 'нага, галёнка'[2], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Ленарт, Мэйнарт, Сутарт; германскія імёны Lenhardt, Meinhart, Sutardus) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[3][4].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Бэер, Бумонт; германскія імёны Beieri, Bumund) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[5]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны з асновай -нард- (-нарт-): Nardabert, Nardgaot, Narthildis, Nardulf[6].
У Польшчы ў 1750 годзе адзначалася прозьвішча Bejnert[7].
У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Beinert[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: села Бейнартовичовъ… село Бейнартовичи (1554 год)[9]; Григорей Бейнартъ (1567 год)[10]; передъ нами врадники земскими повету Ковенского… Грыгорьемъ Бейнартомъ — подсудкомъ (16 чэрвеня 1583 году, 10 кастрычніка 1584 году)[11]; секретара его королевское милости, Янъ Якубовичъ Бейнартъ (9 жніўня 1585 году)[12]; земенинъ господарьский повету Упитьского панъ Флориянъ Бейнартъ (2 і 27 ліпеня 1586 году)[13]; земенина господаръского повету Упитъского пана Флорыяна Балътромеевича Бейнарта (30 ліпеня і 1 жніўня 1586 году)[14]; пана Флорыяна Бейнарта — писара гродского земли Жомоитское (17 верасьня і 1 кастрычніка 1586 году)[15]; пани Ева Григорьевна Бейнартовна… пана Балтромея Станиславовича Бейнарта (18 кастрычніка 1596 году)[16]; пани Зофія Григорьевна Бейнартовна (19 кастрычніка 1596 году)[17]; pan Floryyan Beynarth… Флорыян Беинарт подсудокъ Упитскии властною рукою подписалъ (28 студзеня 1597 году)[18]; свейскіе послы прислали к государевымъ посломъ королевского дворянина Юрья Бейнарта (1617 год)[19]; przez mnie Stanisława Beynarta Skarbbnego wielkiego Xięztwa Litewskiego… Станислав Бейнартъ скарбный Вел[икого] Княз[ства] Лит[овъского] (18 ліпеня 1644 году)[20]; ксендзъ Войтехъ Казимеръ Бейнартъ — каноникъ Виленскій… Ja xiądz Woyciech Kazimierz Beynart (1 кастрычніка 1667 году)[21]; Stanisław Beynart skarbny WXL (1595 год)[22]; Andreas Gryskiewicz vnd deßen diener Albrecht Beinert… Grzegorz Beinert… Matthes Beinert (сакавік — красавік 1656 году)[23]; przezemnie, Stanisława Boynarta, skarbowego wo xtta Littgo (15 кастрычніка 1780 году)[24].
Бейнерт — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[27].
Бейнарты — літоўскі шляхецкі род[28].
Бэйнард (Bejnard) і Бэйнарт (Bejnart) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29].
У 1690 годзе ўпаміналася мясцовасьць Бэйнартавічы ў Жамойцкім старостве[30].
На 1903 год існаваў выселак Бейнартышкі ў Расенскім павеце Ковенскай губэрні[31].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.