From Wikipedia, the free encyclopedia
СП ААТ «Брэстгазаапарат» — берасьцейскае прадпрыемства, вядучы вытворца газавых пліт у СНД. Пад гандлёвай маркай Гефэст вырабляе газавыя, газаэлектрычныя і электрычныя кухонныя пліты.
Прадпрыемства было заснавана ў 1951 годзе як рамонтна-мэханічны завод. Першыя газавыя пліты тут былі выпушчаныя ў 1958. У 1975—1977 гадах была праведзена карэнная рэканструкцыя прадпрыемства. Вытворчае абсталяваньне францускай фірмы «Крэз-Люар Энтэрпрайз», устаноўленае на прадпрыемстве, дазволіла вырабляць 500000 газавых пліт у год. Яго ўкараненьне вывела прадукцыю берасьцейскага завода на эўрапейскі ўзровень, пасьпяхова падтрымліваецца да гэтага часу. Завод зьяўляўся адным зь вядучых прадпрыемстваў у СССР па вытворчасьці бытавой газавай апаратуры, выпусьціўшы ўжо ў 1975 трохмільённую газавую пліту.
У 1994 годзе было праведзена акцыянаваньне завода і створана сумеснае беларуска-расейскае прадпрыемства. Кантрольным пакетам акцый (51%) валодае РАТ «Газпром», 29,9% належыць беларускаму ўраду, астатнія — фізычным асобам.
Сёньня СП ААТ «Брэстгазаапарат» — найбуйнейшае прадпрыемства ў СНД, якое вырабляе звыш 700 000 пліт у год. Па тэхніцы і тэхналягічным узроўні канструктарскіх распрацовак завод знаходзіцца ў ліку лепшых сярод аналягічных прадпрыемстваў іншых краінаў. Пра гэта сьведчаць розныя міжнародныя сэртыфікаты: эўрапейскі сэртыфікат VDE на электрычныя пліты, польскі сэртыфікат на газавыя пліты. Прадукцыя прадпрыемства сэртыфікавана па міжнароднай сыстэме стандартаў ISO 9001-2000.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.