From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́рнгальм (па-дацку: Bornholm, [bɒːnˈhʌlˀm]; па-старажытнанарвэску: Burgundaholmr) — дацкі востраў у Балтыйскім моры, на ўсход ад Даніі, на поўдзень ад Швэцыі, на паўночны ўсход на Нямеччыны і на поўнач ад Польшчы. Плошча — 588,36 км²[1], насельніцтва на 2018 год — 39 632 чалавекі.
Борнгальм | |
Узьбярэжжа Борнгальму | |
Месца | Балтыйскае мора |
---|---|
Плошча | 588,36 км² |
Найвышэйшы пункт | 162 м |
Краіна | Данія |
Вобласьць | Сталічная вобласьць Даніі |
Насельніцтва (2018) | 39 632 |
Каардынаты | 55°8′35″ пн. ш. 14°55′15″ у. д. |
Борнгальм |
Асноўныя віды вытворчасьці на востраве — малочная жывёлагадоўля, выраб шкла і ганчарства зь мясцовай гліны. У летнія месяцы вялікае значэньне набывае турызм: на Борнгальме разьмешчаная вялікая колькасьць круглых цэркваў.
Дзякуючы свайму клімату востраў вядомы як solskinsøen (Сонечны востраў), а з-за распаўсюджанасьці граніту — klippeøen (Скалісты востраў). Сонечнае цяпло назапашваецца ў скалістых утварэньнях, і цеплыня трымаецца тут да кастрычніка. Дзякуючы цёпламу клімату на востраве распаўсюджаныя розныя віды інжыру, вядомага як борнгальмскі дыямэнт. Для Борнгальма, у адрозьненьне ад кантынэнтальнай Даніі, характэрныя скалістыя ўтварэньні на поўначы, якія спускаюцца і пераўтвараюцца ў хваёвыя ды лісьцевыя лясы; у цэнтры выспы землі прыгодныя для сельскай гаспадаркі, а на поўдні — пясчаныя пляжы[2].
З-за ствайго стратэгічнага разьмяшчэньня Борнгальм стагодзьдзямі пераходзіў з рук у рукі: пераважна знаходзячыся пад уладай Даніі, быў заваёўваны Любэкам ды Швэцыяй. Руіны Гамэрсгуса на паўночна-заходнім ускрайку вострава — найбуйнейшая сярэднявечная фартэцыя Паўночнай Эўропы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.