Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі фонд культуры (БФК) — беларуская грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў 1987 годзе, мэтай якой зьяўляецца падтрымка разьвіцьця беларускай культуры. Першым старшынём быў народны пісьменьнік Беларусі Іван Чыгрынаў (да 1996 году). Другі старшыня — Уладзімер Гілеп (ад 1996 па сакавік 2018 г.).
Беларускі фонд культуры | |
Абрэвіятура | БФК |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1987 |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | разьвіцьцё беларускай культуры |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Траецкая набярэжная, д. 6, 3-і паверх |
Старшыня | Тадэуш Стружэцкі |
Адказны сакратар | Алесь Сачанка |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | Канфэдэрацыя творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь |
Зьвязаныя кампаніі | «Краязнаўчая газэта» |
Сайт | www.bfk.by |
БФК распрацавана і ажыцьцяўляецца доўгатэрміновая праграма «Спадчына» мэтаю якой зьяўляецца падтрымка высілкаў па захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны. Формамі яе рэалізацыі ёсьць выставы твораў народных майстроў, фальклёрныя сьвяты.
Таксама БФК рэалізуе наступныя праграмы: «Вяртаньне і захаваньне нацыянальных культурных каштоўнасьцяў», «Адраджэньне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчкаў», «Славутыя імёны Айчыны».
Фонд займаецца выдавецкай дзейнасьцю, у тым ліку з красавіка 2003 году выдае тыднёвік «Краязнаўчая газэта» (галоўны рэдактар Уладзімер Гілеп).
Задачамі фонду ёсьць:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.