дробная манэта Рэчы Паспалітай From Wikipedia, the free encyclopedia
Барацінка, баратынка — дробная медная манэта Рэчы Паспалітай.
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Другая Паўночная вайна, названая ў народзе «Швэдзкі патоп» выклікала сур’ёзны гаспадарчы і грашовы крызіс Рэчы Паспалітай. Дзяржаўны скарб ня быў здольны задаволіць грашовыя патрэбы і абавязальніцвы, найперш перад войскам. Тагачасны кіраўнік кракаўскае мынцы (манэтнага двара) Тытус Лівіюш Баратыні, прапанаваў выбіваць дробную медную манэту, якая б мела прымусовую афіцыйную вартасьць срэбнага шэлегу ці 1/3 гроша. Сойм пагадзіўся на той праект, нягледзячы на тое, што гэта было ашуканствам, бо новы медны шэлег ня меў сапраўднай вартасьці траціны гроша, ці 1/90 злотага.
Быў вызначаны дзяржаўны ліміт медных шэлегаў ў квоце 182.291 польскіх злотых на кракаўскай і 817.708 злотых для Кароны ды 1 мільён злотых для Вялікага Княства на ўяздоўскай мынцы, заснаванай у 1659 годзе адмыслова для біцьця новых шэлегаў. Баратыні нелегальна парушыў ліміт выбіцьця. За гэта быў абвінавачаны ў 1662 годзе, калі Сойм загадаў ўстрымацца ад біцьця барацінак. Але праблемы зь дзяржаўным скарбам працягваліся, і ў 1663 годзе эмісыя аднавілася ды пашырылася на літоўскія мынцы, трактуючы гэта як адзіную магчымасьць выйсьця з грашовага крызісу і аплаты пазыкаў.
З аднаго фунту (405 грамаў) медзі Баратыні біў 300 шэлегаў, вартых 100 грошам. 57 грошаў ішлі ў дзяржаўны скарб, рэшту браў утрымальнік мынцы. Акрамя вялізных прыбыткаў Баратыні надалей ашукваў скарб, б’ючы манэты па-за лімітам, ды якія ня йшлі да дзяржавы. Доўгі час яго ў гэтым абвінавачвалі, пакуль у 1666 годзе не зачынілі ўяздоўскую шэляговую мынцу. Апошняе біцьцё медных шэлегаў скончылася ў 1668 годзе. Вялізная колькасьць медных шэлегаў і іх ня вельмі добрая якасьць заахвочвалі да фальшаваньня. Злоўленаму фальшываманэтчыку пагражала катаваньне, адсячэньне правай рукі і прыбіваньне яе на гарадзкой браме, ды адсячэньне галавы. Аднак пэрспэктыва вялікага і лёгкага прыбытку справаджалі тое, што ахвотнікаў да рызыкі не бракавала. Мяркуюць, што фальшываманэтчыкі вырабілі каля дзясятай часткі з эмісіі, якая лічыцца агулам каля 1,8 мільярда манэтаў.
Названыя ад прозьвішча Баратыні — барацінкамі, медзяныя шэлегі дапамаглі дзяржаўнаму скарбу выкараскацца з пазыкаў. Прычыніліся, аднак, да паглыбленьня манэтнага хаосу ў Рэчы Паспалітай (былі ва ўжытку да пачатку XVIII стагодзьдзя). Прыкладна ў 1664 годзе за дукат трэба было даць 195 грошай срэбрам. У барацінках тэарэтычна было тое самае, але ў сапраўднасьці трэба было заплаціць 270 грошаў ці 810 шэлегаў. Гэткая колькасьць барацінак важыла каля кіляграму. Незадаволеныя з выплаты заробку непаўнавартаснай манэтай жаўнеры ўздымалі бунты, былі больш падатныя на агітацыю праціўнікаў караля і ахвотна далучаліся да рокашу Любамірскага (спыненьне аплаты заробку барацінкамі было адным з пажаданьняў рокашу).
Каронныя барацінкі мелі на авэрсе галаву караля Яна Казіміра ў ляўровым вянку, надпіс .IOAN. - CAS. REX вакол галавы падзеленыя літарамі T.L.B (ініцыялы Баратыні). У пазьнейшых эмісіях рабіліся таксама выпускі безь літар T.L.B ды зь іншымі тытуламі. Рэвэрс выяўляе польскага арла са шчытом гербу Ваза на грудзях. Вакол надпіс SOLID.REGN - POLON і год. З долу падзяляе надпіс герб падскарбія кароннага Ян Казіміра Красінскага — Сьлепаўрон (Сьляпы воран). У пазьнейшых выпусках здаралася іншае разьмяшчэньне асобных элемэнтаў.
Барацінкі літоўскія, пачаткова бітыя ў Уяздоўскай мынцы, мелі ідэнтычны авэрс, як і каронныя. Пазьней зьмены адбыліся ў ініцыялах. На рэвэрсе была Пагоня. Пад ім герб падскарбія літоўскага (напачатку кароннага). Па колу надпіс, падзелены ў гары княскай каронай, SOLI.MAG.DVC.LIT, і дата. Пазьней літоўскія барацінкі білі: Аліўская мынца, Берасьцейская мынца, Віленская мынца, Коўнаская мынца і Мальбарская мынца. У пазьнейшых манэтах адбываліся зьмены.
Літоўскія барацінкі біліся:
Цяперака барацінкі не цікавяць калекцыянэраў. Іх кошт рэдка сягае вышэй даляра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.