хлеб з расьцёртых бананаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Бананавы хлеб — хлеб з расьцёртых бананаў.
Бананавы хлеб | |
2009 год | |
Іншыя назвы | бананавы пірог |
---|---|
Тып | хлеб |
Нацыянальная страва | амэрыканская |
Паходжаньне | ЗША |
Рэгіён | Паўночная Амэрыка |
Аўтар | «Пілзбэры» (штат Мінэсота) |
Дата зьяўленьня | 1933 (91 год таму) |
Час прыгатаваньня | 2 гадзіны |
Асноўны складнік | бананы |
Распаўсюджаныя складнікі | пшанічная мука, алей, цукар, сода |
Энэргетычная каштоўнасьць (у 100 г) | 303 ккал (1269 кДж) |
Харчовая каштоўнасьць (у 100 г) | |
Падобныя стравы | гарбузовы хлеб |
У 1933 годзе амэрыканскі перапрацоўнік збожжа «Пілзбэры» (штат Мінэсота) выдаў кнігу «Збалянсаваныя рэцэпты», якая ўпершыню зьмяшчала спосаб прыгатаваньня бананавага хлеба. Пазьней у ЗША ўсталявалі Дзень бананавага хлеба, які прызначылі на 23 лютага.
Для прыгатаваньня бананавага хлеба выкарыстоўваюць 500 грамаў (5) бананаў, 300 грамаў пшанічнай мукі найвышэйшага гатунку або з цэльнага збожжа, 80 мілілітраў алею, 70 грамаў цукру і 1 гарбатную лыжку соды[1].
Спачатку бананы здрабняюць у блэндэры або відэльцам. Затым дадаюць муку і алей, цукар і соду ды разьмешваюць да атрыманьня густога цеста, каб тое трымалася на лыжцы. Атрыманае цеста перакладаюць у сыліконавую форму, інакш форму змазваюць алеем або засьцілаюць пэргамэнтам. Выпякаюць у разагрэтай духоўцы пры +180 градусах каля 40 хвілінаў. Гатовасьць хлеба правяраюць калыпком, пакуль на ім не застанецца мокрага цеста[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.