Remove ads
клюб перакладчыкаў From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бабілён» — клюб перакладчыкаў, заснаваны ў Менску 29 траўня 1986 году з мэтай актывізацыі перакладніцкай дзейнасьці і пашырэньня ролі перакладу ў беларускай культуры дзеля ўпісаньня яе ў эўрапейскі і сусьветны кантэкст.
Клюб супрацоўнічаў зь літаратурным аб’яднаньнем «Тутэйшыя» і з сэкцыяй перакладу Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. На сходах Клюбу абмяркоўваліся тэарэтычныя і практычныя праблемы перакладу, а пазьней і надзённыя пытаньні беларускай культуры, гісторыі, філязофіі, культуралёгіі. На II-м Вальным сойме ў студзені 1989 году Бабілён далучыўся да Канфэдэрацыі беларускіх суполак. Сярод актыўных удзельнікаў — Ігар Бабкоў, Лявон Баршчэўскі, Юры Вашкевіч, Алесь Жлутка, Алесь Істомін, А.Мароз, Мікола Матрунчык, Мікола Раманоўскі, Генадзь Сагановіч, Зьміцер Саўка, Сяргей Шупа (прэзыдэнт).
Пасьля спыненьня дзейнасьці Клюбу ў 1989 годзе ягоныя сябры заснавалі або спрычыніліся да заснаваньня шэрагу навуковых і культурных суполак і праектаў — Беларускага Навукова-Гуманітарнага Таварыства, Беларуска-Кельцкага Зьвязу, «Эўрафоруму».
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.