адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабы́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бабынічы.
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ветрынскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 21 чэрвеня 1935 году — Полацкай, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Полацкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Ветрынскага раёну. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ўшацкага раёну. 25 траўня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Полацкага раёну.
8 красавіка 2004 году з складу сельсавету былі выключаныя вёскі Глінскія, Данева, Зазер’е, Крошына, Слабада, Шлюбоўшчына і ўключаныя ў склад Ветрынскага сельсавету.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.