польская грамадзкая арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускае аб’яднаньне студэнтаў (коратка — БАС) — грамада беларускіх маладых людзей, якія вучыліся ў польскіх ВНУ. Пераважана яго членамі былі грамадзяне Польшчы, якія вучыліся ў Беластоку. Яны займаліся грамадзка-культурнай, асьветнай, выдавецкай, турысцкай дзейнасьцю.
Устаноўчы зьезд адбыўся 14 красавіка 1988 г. у Варшаве.
У сьнежні 1981 г. з увядзеньнем ваеннага становішча ў Польшчы дзейнасць БАС спынена.[1] У 1982 г. працавала нелегальна. З 1983 г. беларускія студэнты дзейнічалі легальна ў рамках Рады культуры пры Цэнтральнай радзе культуры таварыства польскіх студэнтаў у Варшаве. Аднаўленчы заснавальніцкі сход БАС у Беластоку адбыўся 17 красавіка 1988 г. 22 красавіка 1988 Заснавальніцкі камітэт БАС зацьвердзіў праект статуту і падрыхтаваў дакуманты для рэгістрацыі. 29 лістапада 1988 г. БАС быў зарэгістраваны, а 17 сьнежня 1988 г. адбыўся першы зьезд БАС.
Вышэйшыя кіруючыя органы — вальны сход і галоўная рада (знаходзілася ў Варшаве, з 1991 у Беластоку). Гурткі дзейнічалі ў ВНУ Беластока, Варшавы, Гданьска, Любліна, Ольштына, адзін у ЗША. Выдавала бюлетэнь «Апошнія паведамленьні БАС» (№ 1-3, 1981, 1988), «Сустрэчы» (№ 1-13, 1983—1990), у штоднёвіку «Ніва» штомесячна зьмяшчалі старонку «Прысутнасьць». З 1991 г. БАС — член-заснавальнік Рады беларускіх арганізацый у Польшчы. З 1988 г. БАС узначальвалі Я. Вапа, У. Пац, Б. Кучынская (з 1991 г.).
На некамэрцыйнай аснове на лясной паляне Борык каля мястэчка Гарадок з 1990 да 2019 года БАС праводзіў штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча».
Паступова арганізацыя слабела. Як заўважыў публіцыст Ян Максімюк, Беларускае аб’яднаньне студэнтаў ад пачатку 21 стагодзьдзя існавала толькі як арганізацыйны камітэт «Басовішча»[2]. У 2019 годзе БАС прыпыніла сваю дзейнасьць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.