мястэчка на поўначы Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ар’еплюг (па-швэдзку: Arjeplog) — мястэчка на поўначы Швэцыі, у Ляпляндыі, цэнтар аднайменнай камуны лэну Нарботэн. Разьмешчанае паміж азёрамі Гурнаван і Ўд’яўрэ. Да мястэчка таксама прылягае возера Сэла. Насельніцтва 1782 чалавекі (на 31 сьнежня 2018).
Ар’еплюг | |||||
швэдз. Arjeplog | |||||
Выгляд на Ар’еплюг з гары Эбэргет узімку | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Плошча: | 2,23 км² | ||||
Вышыня: | 426 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 1782 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 799,1 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0961 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 66°2′51.083″ пн. ш. 17°52′44.893″ у. д. | ||||
Ар’еплюг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Г.зв. Срэбны шлях (Дзяржаўная шаша №95), які злучае Шэлефтэа (Швэцыя) і Будэ (Нарвэгія), праходзіць праз Ар’еплюг. Гэтую назву ён атрымаў дзякуючы Насаф’ельскай срэбнай шахце, разьмешчанай непадалёк.
Упершыню згадваецца ў 1636 годзе як саамская вёска[1]. Ужо ў 1640 годзе становіцца царкоўным і гандлёвым мястэчкам. У 1635—1659 і 1770—1810 пад Ар’еплюгам вялася здабыча срэбра. У 1965 годзе быў адкрыты Музэй срэбра.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.