Архібіскуп (ад грэцк. αρχή — «над» і επίσκοπος — «даглядчык») — старэйшы біскуп, адзін з найвышэйшых чыноў у царкоўнай герархіі. У беларускіх каталікаў лацінскага абраду сёньня часьцей ужываецца спольшчаная форма — арцыбіскуп.

У Каталіцкай царкве архібіскупы падзяляюцца на:

  • мітрапалітаў, якія ўзначальваюць царкоўныя правінцыі;
  • архібіскупаў, якія ўзначальваюць архіяпархіі (архідыяцэзы), якія не зьяўляюцца цэнтрамі правінцыяў;
  • пэрсанальных архібіскупаў, якім папа надаў гэты тытул за асабістыя заслугі;
  • тытулярных архібіскупаў, якія займаюць катэдры неіснуючых ужо гарадоў і зьдзяйсьняюць сваё служэньне ў курыі ці зьяўляюцца нунцыямі

У Праваслаўнай царкве — архібіскуп (архіяпіскап) узначальвае япархію. Тытул архібіскупа зьяўляецца ганаровым і прысвойваецца за заслугі.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.