From Wikipedia, the free encyclopedia
Арара́цкая далі́на, Арарацкая раўні́на (па-армянску: Արարատյան դաշտ, па-турэцку: Ağrı Ovası) — раўніна на Армянскім нагор’і, разьмешчаная ў каўкаскім рэгіёне. На ўсходзе абмежаваная возерам Сэван і Гегамскім хрыбтом; на поўначы — гарой Арагац, на поўдні — гарой Арарат. У цэнтры даліны разьмешчаная сталіца Армэніі — Ерэван.
Рака Аракс дзеліць раўніну на дзьве часткі: паўночную (большую), якая належыць Армэніі, і паўднёвую (меншую) — Турэччыне. Вышыня над узроўнем мора — 850—1000 мэтраў. Даўжыня 90 км. Клімат кантынэнтальны з умерана гарачым летам.
На раўніне разьвіта паліўнае земляробства. Палі арашаюцца водамі ракі Аракс і ягонымі левымі прытокамі — Сэўджурам, Касахам, Разданам і інш.
Колькасьць прасьвідраваных глыбінных сьвідравін (да 200—250 м) на Арарацкай раўніне ў 1980-я рокі, паводле прыблізных ацэнак, дасягнула 3000.
Паводле працягласьці сапраўднага сонечнага зьзяньня Арарацкая раўніна можа быць параўнаная з субтрапічнымі зонамі Сярэдняй Азіі. У цёплы пэрыяд працягласьць сапраўднага сонечнага зьзяньня ў рэспубліцы складае 82-87% ад гадавой[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.