From Wikipedia, the free encyclopedia
Апры́чніна (па-расейску: опричнина — дзяржаўная рэпрэсіўная палітыка ў Масковіі ў 1565—1572 роках. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтай палітыкі Іван IV стварыў гвардыю — апрычнікаў[1].
Слова «апрычніна» паходзіць ад старажытнарускага «опричь», што азначае «па-за», «звонку», «асобна», «за межамі», «асабліва», «акрамя». Гістарычна ў Маскоўскім княстве апрычнінай называўся ўдзел, які аддавалі ўдаве пры падзеле мужавай маёмасьці[2], а таксама частка ўдзелу вялікіх княгіняў, якая знаходзілася ў іхніх поўным распараджэньні, то бок тая частка ўладаньняў, над якой ня дзейнічала аніякая прававая традыцыя[3].
Сутнасьць палітыкі апрычніны — у вылучэньні часткі тэрыторыі выключна для патрэбаў дзяржаўнага апарату і войска.
Апрычніна ўтваралася царом па ўзоры манаскага ордэна[4], які падапарадкоўваўся непасрэдна яму. Ейным духоўным цэнтрам станавілася Аляксандраўская слабада (цяпер ва Ўладзімерскай вобласьці). Ідэалягічным сэнсам апрычніны стала «прасейваньне расейскага жыцьця» дзеля аддзяленьня «добрага насеньня праваслаўнай саборнасьці» ад «плеваў герэтычных мудрагельляў, чужабесься ў норавах»[5].
Першапачаткова колькасьць апрычнікаў складала тысячу чалавек, пасьля павялічвалася, зьявіліся апрычныя ваяводы і галовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.