From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́ні Бо́кун (нарадзіўся ў 1973 годзе, Менск) — пастар менскае пяцідзясятніцкае царквы «Ян Прадвесьнік». У 2016 г. пераклаў Новы Запавет і Прыповесьці на беларускую мову.
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Менску ў каталіцкай сям’і. Хадзіў у касьцёл на Залатой Горцы. Скончыў 20-ю менскую школу (1980—1990), хімічны факультэт БДУ (1995), зьбіраўся стаць езуітам[1]. У сярэдзіне 1990-х узначальваў Задзіночаньне беларускіх студэнтаў. З 1999 году пастар менскай пратэстанцкай царквы «Ян Прадвесьнік».
Жанаты, мае двух сыноў — Адама і Язэпа, а таксама дачку - Эстэр.
У 2007 годзе Антоні Бокун быў аштрафаваны на 620 тысячаў рублёў (215 эўра)[2] «за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — набажэнства, якое ладзілася ў ягонай уласнай хаце. 4 чэрвеня 2007 паводле аналягічнага абвінавачаньня быў арыштаваны на трое сутак[3][4].
Удзельнічаў у выданьні «Расейска-беларускага хімічнага слоўніку» (1993)[5],
З 1996 г. працаваў над выданьнем перакладу Бібліі, зробленага Уладзіславам Чарняўскім[6]. Быў рэдактарам выданьня Новага Запавету ў преакладзе У.Чарняўскага (Менск, 1999) і Пяцікніжжа (Менск, 2002). Удзельнічаў у падрыхтоўцы выданьня Новага Запавету (Менск, 2003) і поўнай Бібліі (Менск, 2012), падрыхтаваных Біблійным Таварыствам у Рэспубліцы Беларусь на падставе рукапісаў У.Чарняўскага, а таксама ў выданьні аўдыёвэрсыі «Новага Запавету» ў перакладзе Ўладзіслава Чарняўскага[7] (Менск, 2010). У 2016 г. выдаў пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыповесьцяў, ажыцёўлены з арыгінальных моваў[8].
Аўтар кнігі «Залаты Век Беларусі», а таксама шэрагу артыкулаў, прысьвечаных гісторыі пратэстантызму ў Беларусі. Удзельнічаў у перавыданьні Катэхізіса 1562 г. (Менск, 2005)[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.