Анры Ляфантэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анры Ляфантэн (фр. Henri La Fontaine, 22 красавіка 1854 — 14 траўня 1943) — бэльгійскі юрыст, старшыня Міжнароднага бюро міру з 1907 па 1943 год, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1913).

Біяграфія
Быў інтэрнацыяналістам, прыхільнікам Лігі Нацый, выказваўся на карысьць раззбраеньня і вырашэньня міжнародных спрэчак шляхам арбітражу. Ён удзельнічаў у дзейнасьці Міжнароднага бюро міру, дзе з 1907 году займаў пасаду старшыні. За сваю дзейнасьць у 1913 годзе быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй міру «як праўдзівы лідэр народнага руху за мір у Эўропе». Ляфантэн быў чалец бэльгійскай дэлегацыі на Парыскай мірнай канфэрэнцыі 1919 году, а таксама прадстаўляў сваю краіну на асамблеі Лігі Нацыяў у 1920-м. Памёр у 1943 годзе ў Брусэлі ва ўзросьце 89 гадоў.
Анры Ляфантэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.