Андрэй Хмель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Валер’евіч Хмель (нар. 1983, Ліда) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты старшыня Гарадзенскага ГВК, Прэзыдэнт ...
Андрэй Валер’евіч Хмель
старшыня Гарадзенскага ГВК
30 траўня 2023  цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка
Папярэднік Мечыслаў Гой
Міністар Мінжылкамгасу
4 чэрвеня 2020  29 траўня 2023
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка
Папярэднік Аляксандар Церахаў
намесьнік міністра Мінпрыроды
8 сьнежня 2017  3 чэрвеня 2020
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1983
Адукацыя
Закрыць

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Лідзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны аграры тэхнічны ўніверсітэт у 2006 годзе, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Рабіў інжынэрам-энэргетыкам аддзела галоўнага энергетыка ТАА «Біякам Тэхналогія», галоўным спэцыялістам аддзела энэргетыкі і паліва Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта, узначальваў Гарадзенскае ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Гарсьвятло»[1]. З траўня 2016 году рабіў генэральным дырэктарам АУПП «Гарадзенская гарадзкая жыльлёва-камунальная гаспадарка»[1]. З 8 сьнежня 2017 году — намесьнік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь. З 4 чэрвеня 2020 году па 30 траўня 2023 году быў Міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[2]. 30 траўня 2023 году прызначаны старшынём Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.