Remove ads

Мала́я А́зія, Анато́лія — паўвостраў на захадзе Азіі, складае большую частку тэрыторыі Турэччыны. Даўжыня з захаду на ўсход складае каля 1000 км, шырыня — 400—600 км. Плошча каля 400 тысяч км². Паўвостраў Малая Азія абмываецца Чорным, Мармуровым, Эгейскім і Міжземным морамі, пралівамі Басфор і Дарданэлы. Паўночныя і паўднёвыя берагі стромкія, малапарэзаныя, заходнія — са шматлікімі бухтамі і залівамі.

Амаль уся паўвыспа занятая Малаазіяцкім нагор’ем, у сярэдзіне якога знаходзіцца Анаталійскае пласкагор’е з вульканічнымі конусамі (гара Эрджыяс, 3770 м). Па ўскраінах паўночнай часкі Малой Азіі цягнуцца Пантыйскія горы, паўднёвай — горы Таўр. Па берагах мораў знаходзяцца ўчасткі нізінаў зь міжземнаморскай расьліннасьцю. Характэрны частыя землятрусы. Карысныя выкапні: вугаль, нафта, храміты, жалезныя руды, серка, каменная соль.

Клімат рэгіёну субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае Туз. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цьвёрдалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На нутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустэльні і стэпы.

Remove ads

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads