From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Комар, Анатоль Ромар (1902, Менск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзяяч беларускай эміграцыі.
Анатоль Комар | |
Дата нараджэньня | 1902 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | XX стагодзьдзе |
Месца сьмерці | |
Занятак | навуковец, палітык |
Месца працы | |
Сябра ў | Камітэт вызваленьня народаў Расеі |
Да вайны працаваў дацэнтам Менскага політэхнічнага ўнівэрсытэту. Пасьля захопу Менску немцамі, зь ліпеня 1941 году працаваў у гарадзкой адміністрацыі. Пасьля забойства Вацлава Іваноўскага, са сьнежня 1943 году — бурмістар Менску[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыцьцё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].
Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу (1944).
Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Нямеччыну[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, чалец Камітэту вызваленьня народаў Расеі.
На эміграцыі зьмяніў прозьвішча на Ромар[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.