From Wikipedia, the free encyclopedia
Анато́ль Іва́навіч Кастэ́нка (нар. 27 студзеня 1940) — беларускі вайсковы дзяяч, трэці міністар абароны Рэспублікі Беларусь. Генэрал-палкоўнік.
Анатоль Кастэнка | |
Міністар абароны Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
ліпень 1994 — 6 чэрвеня 1995 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч |
Папярэднік: | Павал Казлоўскі |
Наступнік: | Леанід Мальцаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 студзеня 1940 (84 гады)
|
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Скончыў Кіеўскую сувораўскую вайсковую вучэльню(ru)[1], Адэскую вышэйшую агульнавайскавую вучэльню, пасьля чаго накіраваны на службу ў Нямеччыну(ru).
У 1967 паступіў у акадэмію імя Фрунзэ(ru). Па сканчэньні накіраваны ў Беларускую вайсковую акругу камандзірам 122-га асобнага мотастралковага батальёну. Праз год стаў начальнікам штабу 296-га гвардзейскага мотастралковага палку 3-й гвардзейскай танкавай дывізіі, яшчэ праз два гады — камандзірам 307-га гвардзейскага навучальнага палку 45-й гвардзейскай навучальнай дывізіі, пасьля — начальнікам штабу дывізіі.
Пазьней скончыў Акадэмію Генэральнага штабу СССР(ru). Адмовіўшыся ад прапановы служыць у Генштабе, накіраваны камандзірам 18-й кулямётна-артылерыйскай дывізіі на Курыльскія астравы.
У 1987 пераведзены на пасаду першага намесьніка камандуючага Беларускай вайсковай акругай, з 1989 — камандуючы БВА.
У 1994, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь. Адстаўлены ў 1995 року.
Пасьля працаваў вайсковым аташэ пры амбасадзе Беларусі ў Бэнілюксе, вайсковым прадстаўніком Беларусі ў НАТО.
Жонка — Тамара Васільеўна. Дзеці, Васіль і Яўген, таксама вайскоўцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.